Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму. Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ
Выхад праграмы — раз на тыдзень.

Шукаем журналістку (-а), якая (-і) хоча весці аналітычную ютуб-праграму ў пары з вядомым палітолагам. Журналісцкі досвед абавязковы (не абавязкова ў відэа, але ў журналістыцы). Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ. Маладым журналістам, студэнтам будзем вельмі нават радыя — пры ўмове што вы маеце талковы досвед, ужо папрацавалі ў СМІ. Але калі вы ніколі не працавалі журналістам, то наўрад ці вам мае сэнс падавацца на вакансію.
На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.
Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.
-
400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?
-
А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам
-
Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары
.
• УЖО ПАЙШОЎ, УЖОПАБЕГ! •
.
🙀 У гэтых людцаў навогул вельмі в..гарнае, хоць, на жаль, і распаўсюджанае разуменьне журналістыкі. Ня буду ўдавацца ў падрабязнасьці, каб не забанілі камэнт, прывяду толькі невялічкі прыклад з Артыкулу. «У жо па працавалі», праўда? А чаму толькі тым месцам без удзелу галавы?!
🎸 Такое спалучэньне словаў, вядома, файная знаходка для барда Эдуарда Суровага, ролю якога цудоўна грае комік Харламаў. Але гэта ні ў якім разішчы ня можа пасаваць сур'ёзнаму матэрыялу, да таго, які запрашае кагосьці да супрацы.
....
....
....