Грамадства2222

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Сябры турбуюцца, што яго могуць дэпартаваць у Беларусь. Украіна ведае пра затрыманне, але незразумела, ці займаюцца іх дыпламаты вызваленнем беларуса.

Байцы ідуць на заданне. Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома «Нашай Ніве», у адной з паўднёваазіяцкіх краін з тыдзень таму быў затрыманы былы баец Палка Каліноўскага. Імя і краіну не называем дзеля бяспекі.

Саслужыўцам слаба вядомыя абставіны, яны называюць іх цьмянымі. Нібыта ён паспеў адпісацца, што яго затрымліваюць.

Дакладна невядома, ці ён здзяйсняў нейкія злачынствы ці правапарушэнні, або гэта арышт па запыце Беларусі.

Чаму былы баец Палка Каліноўскага ўвогуле апынуўся ў той краіне Азіі? Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўрасаюз.

Цяпер сітуацыя беларуса складаная. Фактычна адзіная краіна, якая можа «заступіцца» за яго, гэта Беларусь. Але зразумела, які лёс там яго чакае.

З іншага боку, магла б уступіцца Украіна, бо ён мае ўкраінскі вайсковы білет.

Саслужыўцы праінфармавалі нас, што ўкраінскае пасольства ў гэтай азіяцкай краіне ў курсе сітуацыі. Якія захады яны прымаюць і ці прымаюць увогуле — невядома.

Каментары22

  • Беларус
    20.11.2024
    Усе гэтыя арышты адбываюцца на запыт рэжыма лукашэнкі, а не Беларусі. Бо абранае прадстаўніцтва Беларусі не выдае падобных ордэраў. Але ж, нажаль, "бастыён беларушчыны" сам не валодае пытаньнямі беларушчыны. Што толькі дапамагае, у тым ліку "азіяцкім краінам", лічыць запыты рэжыму легітымнымі.

    А што да стаўленьня Ўкраіны - аніякіх спадзеваў.
  • Нет дыма без огня
    20.11.2024
    Если Литва признала его угрозой,там явно не простой человечек. И почему он в Украине не остался?
  • Стары
    20.11.2024
    Яшчэ не чуў, каб Ураіна зпступілася за беларуса, нават, які за яе ваяваў.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць