Вайна33

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян

Гэта максімальны паказчык з пачатку вайны.

Фота Радыё Свабода

За пераход Расіі да мірных перамоў выказаліся 53% расіян, апытаных у лістападзе даследчай кампаніяй Russian Field. Гэта максімальны паказчык з пачатку вайны, піша Расійская служба Радыё Свабода.

За працяг баявых дзеянняў выказаліся 36% рэспандэнтаў — мінімум за ўвесь перыяд назіранняў з сакавіка 2022 года. Тэндэнцыя да павелічэння колькасці прыхільнікаў мірных перамоў і змяншэння колькасці прыхільнікаў вайны назіраецца з лютага 2023 года.

Найлепшую падтрымку мірных перамоў выказваюць жанчыны (59%), моладзь (68%), малазабяспечаныя расіяне (59%), аўдыторыя інтэрнэт-СМІ і тэлеканалаў (па 51%). У прафесійным плане пераход да перамоў часцей падтрымліваюць работнікі ІТ, гандлю і аховы здароўя, а працяг вайны — работнікі прамысловасці.

Падпісанне міру «заўтра» падтрымалі б 79%, прычым 60% апытаных згадзіліся б на пагадненне аб прыпыненні агню без папярэдніх умоў.

Дзве пятыя апытаных у сувязі з вайной адчуваюць небяспеку асабіста для сябе. Больш за ўсё трывогу выклікаюць ударныя дроны (27%), эканамічная сітуацыя (20%), абстрэлы (18%), мабілізацыя (17%) і смерць або траўмы блізкіх (12%).

Раней, 19 лістапада, вынікі аналагічнага апытання, праведзенага ва Украіне, апублікавала даследчая кампанія Gallup. З іх вынікае, што з пачатку вайны колькасць украінцаў, якія лічаць, што краіна павінна весці вайну з Расіяй да поўнай перамогі, знізілася амаль у два разы. У 2024 годзе 52% рэспандэнтаў хацелі б, каб Кіеў як мага хутчэй пачаў перамовы аб міры, у той час як 38% выказаліся за працяг вайны да перамогі.

Каментары3

  • Антон
    23.11.2024
    Мала. 81% трэба. Не менш.
  • ого
    23.11.2024
    ого
  • ЗА даляр 107 рублёў сёння, cudouna !
    23.11.2024
    УСЁ ЯК Ў 1917, і ЗА даляр 107 рублёў сёння , cudouna !

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць