Свет22

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія

Суддзя Акружнога суда па акрузе Калумбія Таня Чуткан задаволіла просьбу спецыяльнага пракурора Джэка Сміта спыніць крымінальны пераслед абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па справе аб спробе адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, піша Бі-бі-сі.

Фота: Bill Pugliano / Getty Images

«Суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры аб спыненні разгляду справы», — гаворыцца ў заяве Чуткан, якая вяла гэты працэс.

Сміт заявіў, што справа павінна быць закрыта з-за палітыкі Міністэрства юстыцыі, якое забараняе судовае пераследаванне дзейнага прэзідэнта ЗША.

«Пазіцыя Мінюста заключаецца ў тым, што Канстытуцыя патрабуе, каб гэтая справа была спынена да таго, як абвінавачаны ўступіць у пасаду», — падкрэсліў Сміт, удакладніўшы, што «пазіцыя абвінавачвання па сутнасці справы не змянілася, але змяніліся абставіны».

Сміт вёў два расследаванні супраць Трампа — аб яго спробе адмяніць сваю паразу на выбарах 2020 года і аб абыходжанні з сакрэтнымі дакументамі. Па другой справе Сміт таксама прасіў закрыць яе.

Каманда Трампа назвала гэта «вялікай перамогай вяршэнства закона».

«Амерыканскі народ пераабраў прэзідэнта Трампа з пераканаўчым мандатам, каб зрабіць Амерыку зноў вялікай», — сказаў прадстаўнік Трампа Стывен Чанг (у новай адміністрацыі ён стане дырэктарам па камунікацыях). — «Амерыканскі народ і прэзідэнт Трамп хочуць неадкладна пакончыць з палітычным выкарыстаннем нашай сістэмы правасуддзя, і мы з нецярпеннем чакаем аб'яднання нашай краіны».

Трамп паабяцаў звольніць Сміта, як толькі ўступіць у пасаду прэзідэнта. Паводле наяўных даных, Сміт плануе пайсці ў адстаўку ў наступным годзе.

Перамога Трампа на выбарах пакінула некалькі крымінальных спраў супраць яго ў падвешаным стане.

Вынясенне прысуду па крымінальнай справе ў штаце Нью-Ёрк было адкладзена на неабмежаваны тэрмін.

Трампу таксама выстаўленыя абвінавачванні ў спробы адмяніць вынікі выбараў у штаце Джорджыя, але і гэтая справа адкладаецца.

Па словах былога федэральнага пракурора Німы Рахмані, з таго часу, як Трамп перамог на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, «яго крымінальныя праблемы зніклі».

«Абсалютна вядома, што дзейны прэзідэнт не можа быць прыцягнуты да адказнасці», — сказаў ён.

Каментары2

  • посмотрим через 4 года
    26.11.2024
    Всё, как в Северной Кореи и Беларуси, как и в них, есть неподсудные и святые, которые организовывают убийства, захваты власти силой, репрессируют и вводят узаконенное беззаконие, и остаются святыми и неподсудными....
  • Васіль
    26.11.2024
    посмотрим через 4 года, на Байдэна паглядзеў ужо? Байдэн прідэ - порядок навідэ. "Найгоршы вораг Пуціна", и "найлепшы сябар Украіны" - так табе мазгі прамывалі прадажныя СМІ (у тым ліку блог Міколы Бугая Андрэя Дынько)? А адкажа хто? Хто з тых, хто нам лыгаў, адкажа?

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю3

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч3

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю3

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць