Грамадства3232

«У 2020-м два сыны ўгаворвалі Лукашэнку ляцець з Беларусі»

«Усё было дамоўлена і ўсё было зроблена для таго, каб ён паляцеў. Ён не захацеў», — сцвярджае рэжысёр Мікалай Халезін.

Аляксандр Лукашэнка сячэ дровы. Фота: pul_1 / Telegram

У выпуску ТОКу вядомы рэжысёр Мікалай Халезін расказаў пра магчымасць, якую не выкарыстоўвае Лукашэнка.

«Калі б Лукашэнка быў больш разумным… Усё было дамоўлена і ўсё было зроблена для таго, каб ён адляцеў [з Беларусі] у 2020 годзе. Ён не захацеў. Яго нават дзеці ўгаворвалі. Ва ўсякім разе, двое з іх. Я ведаю. (…) Каб ён прыняў рашэнне вылецець, ён бы жыў цяпер у якіх-небудзь Эміратах».

Рэжысёр не выключае магчымасці рэалізацыі такога сцэнарыю і ў сённяшніх умовах, хаця не ведае, з кім з атачэння дыктатара можна весці размовы на гэты конт:

«Я проста не магу ўявіць, з кім можна весці перамовы пра яго адлёт. (…) Калі б рашыўся, то нават зараз можна было б гэта ўсё прагаварыць».

Халезін адзначае, што такі варыянт не з'яўляецца ўнікальным. Ён сцвярджае, што ведае чалавека, які дапамог лідарам чатырох краін Афрыкі бяспечна пакінуць свае пасады:

«Ён нарадзіўся ў Афрыцы, ён вельмі багаты. Ужо чатырох дыктатараў афрыканскіх праводзіў на пенсію, арганізоўваў ім зону жыцця, бяспеку, фінансаванне і гэтак далей.

І гэта аказвалася заўсёды выйгрышна для людзей, пры тым што ненавідзелі іх лютай нянавісцю. Але ім дазвалялася [адляцець] цаной таго, што яны больш нікога не заб'юць».

Аднак у выпадку Лукашэнкі гэты падыход можа не спрацаваць, бо ёсць адна ўмова, якую яму будзе цяжка выканаць:

«Там адна ёсць дамоўленасць — што чалавек не мусіць больш даваць ніколі ніякіх інтэрв'ю. А наш папугай не зможа. Ён не можа маўчаць увогуле. Ён пачне шукаць [магчымасць], пачне лезці ў расійскія справы, у чые б там ні было і гэтак далей. Хаця… Ужо такое здароўе, што, можа, ужо на адзін хакейны перыяд засталося ў яго здароўя».

Глядзіце цалкам:

Каментары32

  • Парапланерыст
    28.12.2024
    Неверагодныя ўсё чакаюць, што само неяк рассмокчацца: што ўсе праблемы ўлятучацца самі сабою))))
  • ОЛ
    28.12.2024
    Трэба больш было слухаць Матолек, Нехту, Ціханоўскую з Вячоркам бадзяцца па горрадзе раз на тыдзень і пасля ісці па дамам. Вядома што ён застанецца ў такім выпадку.
  • FF
    28.12.2024
    Мне цікава, ці разумее ён сам, якую лухту марозіць, альбо робіць гэта адмыслова? Стаўлю на другое. Што канкрэтна, на ягоную, было б добра, калі б лукашэнка выляцеў? Зразумейце вы, інфантылы, не ў адным лукашэнку праблема

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць