Грамадства44

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце

Невядомы спрабаваў падмануць прадаўца ў інтэрнэце, скінуўшы яму фэйкавую спасылку на дастаўку. Але ўсё пайшло не па плане.

Махляры спрабуюць «развесці» прадаўцоў тавараў на анлайн-пляцоўках. Яны карыстаюцца падробленымі спасылкамі на сэрвіс папулярнай дастаўкі.

Гісторыяй пра тое, як у махляра не атрымалася, падзяліўся чытач Onliner. Ён прадаваў тавар на адным з сайтаў. З ім звязаўся нібыта патэнцыйны пакупнік, каб удакладніць дэталі.

Чалавек быццам няправільна ўбачыў горад у аб’яве і прапанаваў аформіць кур’ерскую дастаўку праз сэрвіс «Еўрапошта», паколькі накладзеным плацяжом яму было нязручна.

Затым невядомы даслаў прадаўцу спасылку на заказ. Аднак дамен адрозніваўся ад афіцыйнага дамена «Еўрапошты».

Гісторыя скончылася галасавым паведамленнем. Невядомы зразумеў, што падмануць не атрымалася, і сказаў: «Ну і сядзі, рохкай далей».

Мяркуючы па ўсім, па падробленай спасылцы быў фэйкавы інтэрфейс «Еўрапошты», дзе трэба было б уводзіць дадзеныя банкаўскай карткі. Такім чынам зламыснікі спрабуюць завалодаць важнай інфармацыяй, што можа прывесці да страты грошай.

Каментары4

  • .
    13.01.2025
    Анлайнер facepalm 🤦‍♂️
    На 2-х скрыншотах нумар замазаў, на 3-м пакінуў.
    Ну і рэпосціць такое слепа таксама не трэба, можна ж падумаць.
  • Зря вы хрюкаете
    13.01.2025
    Про хрюканье это любимые шутки путина, неизвестный из соседней страны наверное?
  • Сцы в ботинки
    13.01.2025
    Зря вы хрюкаете, из соседней да не той что думаешь

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць