Свет

Румынскія цэрквы пагадзіліся на люстрацыю

Праваслаўныя і каталіцкія герархі пагаджаюцца на люстрацыю цэркваў. Так патрабуе прэзыдэнт краіны

Апошняя прапанова прэзыдэнта Траяна Басэску трапіла на добрую глебу – у Румыніі ўжо колькі тыдняў трывае ліхаманка, зьвязаная з выяўленьнем тэчак вядомых палітыкаў. Басэску абвясьціў, што акты «сэкурытытэ» (камуністычнай палітычнай паліцыі), якія тычацца сьвятароў, таксама павінны быць апублікаваныя. Прэзыдэнта падтрымала ўплывовая Найвышэйшая Рада Нацыянальнай Абароны, а гэта азначае, што працэс пайшоў.

Дакладна не вядома, колькі сьвятароў супрацоўнічалі з рэжымам. Гісторыкі зазначаюць, што ўлады да пачатку 1960-х рэпрэсавалі шмат сьвятароў – да гэтага часу было арыштавана 2,5 тыс. клерыкаў, а 2 тыс. манахаў пакінулі кляштары. Многія супрацоўнічалі з рэжымам. Абвінавачваньні ў супрацоўніцтве зь бясьпекай тычацца нават Феактыста – патрыярха румынскай Царквы, да якой належыць 80%.

На словы Басэску тут жа адрэагавалі праваслаўная і каталіцкая Царква. «Сынод нашай Царквы ўжо ў 1997 г. выказаўся за выяўленьне актаў Securitate, што тычацца духоўных асобаў - распавёў кс. Канстанцін Стоіка, прадстаўнік Царквы. Ён адначасова адхіліў абвінавачваньні, што сьвятары выдавйалі бясьпецы інфармацыю, атрыманую падчас споведзі. Ён адзначыў, што кожнае абвінавачваньне, што тычыццы сувязяў духоўных асобаў з «сэкурытатэ», якая паводле гісторыкаў у 22-мільённай Румыніі мела каля 700 тыс. агентаў, павінна быць падмацаванае доказамі.

Епіскапат каталіцкага Касьцёла зрабіў у справе выяўленьня тэчак ксяндзоў спэцыяльную заяву. У ёй адзначаецца, што дакумэнты праліюць новае сьвятло на пакуты Царквы, галоўным чынам каталіцкай, якая была найбольш падвергнутая рэпрэсіям ў часы камунізму. Аднак ён рашуча асудзіў спэкуляцыі, што тычацца магчымага парушэньня Касьцёлам у часы камуністычнага рэжыму таямніцы споведзі.

У Румыніі вядзецца трывае вялікая дыскусія наконт доступу да духоўных актаў. Згодна з законам яны знаходзяцца ў групе, якую Нацыянальная Рада па справах Вывучэньня Архіваў (CNSAS) можа правяраць па жаданьні грамадзянаў ці палітычных партыяў, але яшчэ ня вызначана, як тэхнічна павінна адбывацца вывучэньне мінулага Цэркваў. Між іншым паступіла прапанова, каб для гэтай мэты была створана спэцыяльная камісія – тлумачыць Клаўдзіу Сэка, кіраўнік CNSAS.

Да нядаўняга часу люстрацыя Цэркваў не магла пачацца таксама і з-за недакладанага закону пра доступ да тэчак. Рада CNSAS атрымоўвала ад разьведкі толькі тыя дакумэнты, якія – як казаў закон – ня мелі ўплыву на бясьпеку дзяржавы.

Новыя правілы зьмянілі сытуацыю. Пасьля патрабаваньня прэзыдэнта і рашэньня Найвышэйшай Рады Нацыянальнай Абароны збор архіўных дакумэнтаўтрапіць у CNSAS. Пэўна, у найбліжэйшыя тыдні праз Румынію пранясецца хваля артыкулаў на тэму сувязяў духоўных асобаў зь бясьпекай, так як гэта здарылася пасьля перадачы радзе актаў, што тычыліся палітыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі4

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі26

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Гамяльчук закруціў у слоікі скрадзеныя грошы і закапаў іх2

Польская авіякампанія LOT патлумачыла залёт свайго самалёта ў Беларусь11

У Расіі верталёт з прапагандыстамі і членам ЦВК жорстка сеў проста на аўтадарогу ВІДЭА3

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам5

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі4

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць