Грамадства3333

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

28-гадовая выпускніца факультэта міжнародных адносін БДУ Настасся Каротчыкава піша вершы пра родную мову і рабіла студэнцкі часопіс разам з будучым «экстрэмістам».

Калі Аляксандр Лукашэнка наведваў МАЗ, адно з пытанняў — натуральна, загадзя падрыхтаванае, зацверджанае і адрэпетаванае, — было пра магчымасць спыніць «укіды і правакацыі ад беглых» на ютубе, а таксама пра айчынныя альтэрнатывы відэасэрвісу. Яго задала 28-гадовая Настасся Каротчыкава. Палітыку давялося тлумачыць, што самае каштоўнае — перамагчы ворагаў на іхнім жа полі.

Настасся Каротчыкава задала Лукашэнку пытанне пра ютуб. Скрыншот відэа СТБ

Хто такая Настасся Каротчыкава, якой даручылі гэтае пытанне?

Дзяўчына нарадзілася ў 1996 годзе ў Мінску. У 1998 годзе сям'я пераехала ў аграгарадок Атоліна Мінскага раёна, дзе Настасся пайшла ў Прылуцкую сярэднюю школу.

У 2018 годзе Каротчыкава скончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковым кіраўніком яе дыпломнай працы «Міжнародны імідж Беларусі» была лукашэнкаўскі аналітык Вольга Лазоркіна з Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). Каротчыкава валодае англійскай і французскай мовамі.

Молодой профактивист — о ВНС: «Это настоящее проявление демократии»
Прафактывістка Каротчыкава: «УНС — гэта сапраўдная праява дэмакратыі». Фота: 1prof.by

Але з дыпламатычнай кар'ерай не склалася. Цяпер дзяўчына працуе на МАЗе, дзе прынамсі з 2022 года займае пасаду начальніцы аддзела ўпраўлення закупак агрэгатаў і трансмісій. З'яўляецца членам Рады моладзі завода, старшынёй камісіі па працы сярод моладзі праўладнага прафсаюза «Белпрафмаш».

Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, спявае на заводскіх конкурсах, удзельнічае ў патрыятычных акцыях, агітуе да ўдзелу ў выбарах, прадстаўляе прадпрыемства на дзяржаўных мерапрыемствах — стандартны набор праўладнай прафсаюзніцы. За сваю дзейнасць у верасні 2023 года нават атрымала падзяку ад Лукашэнкі.

Каротчыкава адказвае за працу сярод моладзі праўладнага прафсаюза «Белпрафмаш». Фота: тэлеграм-канал «Автозаводец МАЗ»
У 2023 годзе Каротчыкава атрымала падзяку ад Лукашэнкі. Фота: тэлеграм-канал «Автозаводец МАЗ»

Але душа прагне паэзіі. Настасся напісала свой першы верш у сямігадовым узросце. У 2017 годзе выдала сваю кнігу «До мінор». Удзельнічала ў шматлікіх літаратурных конкурсах, стаўшы лаўрэаткай конкурсу «Таленты Беларусі», прэміі «Адкрыццё года» праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2018 годзе была вылучана на Нацыянальную прэмію Беларусі ў намінацыі «Найлепшы дэбют». Сёння Каротчыкава — сябра Мінскага гарадскога аддзялення СПБ.

Каротчыкава як рэдактарка студэнцкага альманаха «аБДУмана». Фота: суполка VK

У студэнцкія гады разам з Аляксандрам Паршанковым, будучым кіраўніком камісіі па справах студэнцтва Каардынацыйнай рады, была рэдактаркай літаратурнага альманаху «аБДУмана», пра што сведчыць старонка ва «Укантакце». Цяпер профіль самой Каротчыкавай выдалены, а іншыя сацсеткі закрытыя.

Свае вершы піша па-руску і па-беларуску. Адзін з іх прысвечаны роднай мове:

«І няма раднейшага слова
За прасцейшае гэта «мова».
Гэта слова гучыць у хаце,
Дзе мая засталася маці,

Гэта слова гучыць у рэчцы,
У зарослай травою сцежцы,
Чую я яго ў небе блакітным,
І ў простай маёй рыфме».

Каротчыкава стала пераможцай заводскага конкурсу «Голас МАЗа» ўлетку 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Автозаводец МАЗ»
У цяперашнім вобразе Каротчыкава агітуе галасаваць за Лукашэнку. Фота: тэлеграм-канал «Автозаводец МАЗ»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • Аземпік
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ганьба
    21.01.2025
    Бодзі-пазітыў, мозга-негатыў.
  • ой-ёй
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі41

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне20

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі41

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць