Здарэнні8484

«Ідзі адсюль, беларус смярдзючы!» Украінец збіў у Варшаве беларускага эмігранта

Беларускага актывіста Аляксандра Стральцова збілі ў Варшаве. Мужчына аказаўся ахвярай суседа-ўкраінца — той ненавідзіць беларусаў і не хавае гэтага.

Аляксандр Стральцоў. Фота: Facebook

Аляксандр Стральцоў з’ехаў з Беларусі ў 2016-м. На той час, кажа мужчына, ён ужо два гады дапамагаў абаронцам Украіны – і беларусам, і ўкраінцам. У выніку ім зацікавіліся беларускія сілавікі, і Стральцоў і перабраўся ва Украіну, дзе пражыў да пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй. Паўдзельнічаў у тэрытарыяльнай абароне, але пазней перабраўся ў Польшчу, дзе і знаходзіцца ўжо тры гады.

Апошнія месяцы мужчына жыве ў адным з варшаўскіх хостэлаў. Там у яго з’явіўся сусед Сяргей родам з украінскага Дняпра. Сяргею каля 50 гадоў, ён жыве разам з сужыцелькай.

Праблемы ў Аляксандра з імі пачаліся ўжо шмат месяцаў таму. Суседзі, кажа ён, парушалі правілы жыцця ў хостэле, напрыклад, маглі ўначы піць алкаголь у агульным памяшканні, і праз гэта ён з імі канфліктаваў.

Стральцоў яшчэ і працаваў у хостэле заўгасам:

«Часам нешта недзе ламалася, і мне трэба было адключаць, напрыклад, ваду ці святло, каб атрымаць доступ да камунікацый. Іх гэта чапляла. Казалі — маўляў, ты што тут, кароль?».

Аляксандр кажа, што падчас сварак Сяргей з сужыцелькай часта згадвалі яго нацыянальнасць:

«Казалі — маўляў, мы ў сябе ва Украіне робім, што хочам, а вы, беларусы, слабакі, не можаце нічога зрабіць са сваёй краінай. […]

Я рабіў ім заўвагі, а яны казалі — маўляў, ідзі адсюль, беларус смярдзючы, вас, беларусаў, увогуле ціснуць трэба!»

У паліцыю Стральцоў не хадзіў — кажа, што польская паліцыя не любіць такія побытавыя справы, тым больш калі гаворка пра замежнікаў. Мужчына ўпэўнены, што польскія сілавікі не разглядалі б гэты кейс.

А канфлікт усё не спыняўся. У апошнія тыдні беларус з украінцам пачалі сварыцца наконт вокнаў у агульнай гасцінай — Сяргей адмыслова іх часта адчыняў.

24 жніўня канфлікт дайшоў да збіцця. Аляксандр кажа, што ўдзень пасварыўся з Сяргеем датычна вокнаў, а каля апоўначы пачуў, як суседзі грукаюць дзвярыма ў хостэле. Потым адчуў у пакоі холад, выйшаў у гасціную і зачыніў вокны.

Далей Аляксандр застаўся на балконе, каб пакурыць:

«У гэты момант яны з крыкамі ўрываюцца на балкон. Яна мяне штурхае і блакіруе на балконе, а ён пачынае мяне збіваць. Нехта з іх крычаў — маўляў, беларусы, вы ўжо страх згубілі, трэба вас забіваць. Была спроба скінуць мяне з балкона».

Збівалі Стральцова і Сяргей, і яго сужыцелька, успамінае Аляксандр:

«Дзядзька на галаву вышэйшы за мяне і шырэйшы за мяне ў плячах разы ў паўтара, і з кулакамі як кувалды. І цётка вагай у 100 кг. А з другога боку — я з маімі 55 кг. Вось пакажыце мне прыклад, як уратавацца ад гэтай п’янай зграі, калі адна трымае рукі, а другі мяне калоціць».

Калі ўсё скончылася, Аляксандр выклікаў паліцыю, тыя ўзялі ў яго паказанні. На наступны дзень мужчына наведаў бальніцу, дзе ў яго знайшлі пераломы двух рэбраў і пашкоджанні мяккіх тканак.

Пазней паліцыя яшчэ раз наведала хостэл. Сяргея знайсці не змаглі, а яго сужыцелька патлумачыла сілавікам канфлікт праз тое, што Стральцоў нібыта карміў свайго ката не тым кормам.

Паводле слоў Аляксандра, польская паліцыя завяла крыміналку ў дачыненні яго суседзяў. Стральцоў будзе дамагацца кампенсацыі маральнай шкоды і таго, каб Сяргея дэпартавалі ва Украіну — беларус заўважае, што яго апанент па ўзросце яшчэ падпадае пад мабілізацыю.

Мы напісалі Сяргею з просьбай па каментар, але мужчына пакінуў паведамленне непрачытаным.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары84

  • Австро-Венгр
    28.08.2025
    Славянский Вайб
  • Саша
    28.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Кличко
    28.08.2025
    С очками чем-то напомнил Ван-Дамма. Красиво если б вырубил с вертухи быдлосика.

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі4

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць