Свет22

Сальвадор прапанаваў ЗША размяшчаць іх асуджаных у сябе ў абмен на грошы

Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле заявіў, што краіна можа прыняць асуджаных з ЗША. Што ён хоча ўзамен?

Nayib Bukele Наіб Букеле Наиб Букеле
Наіб Букеле. Фота: Tomas Cuesta / Getty Images

Як піша Financial Times, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў рамках сваёй першай міжнароднай паездкі здзейсніў афіцыйны візіт у Сальвадор з мэтай заключыць пагадненні, якія падтрымаюць палітыку прэзідэнта Дональда Трампа па барацьбе з нелегальнай іміграцыяй. Раней Трамп аказваў ціск на краіны Лацінскай Амерыкі, уключаючы Мексіку, Калумбію і Венесуэлу, каб яны прымалі дэпартаваных мігрантаў, а таксама прапаноўваў утрымліваць асоб з крымінальным мінулым на ваеннай базе Гуантанама на Кубе.

Як паведамляецца, прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле прапанаваў ЗША перадаць частку асуджаных у турмы сваёй краіны ў абмен на грашовую кампенсацыю. Ён заявіў, што гатовы прымаць «толькі асуджаных злачынцаў (у тым ліку грамадзян ЗША)». Месцам для іх размяшчэння павінна стаць «мега-турма» CECOT (Цэнтр утрымання тэрарыстаў).

«Мы прапанавалі Злучаным Штатам Амерыкі магчымасць перадаць частку сваёй турэмнай сістэмы на аўтсорсінг», — напісаў Букеле ў сацыяльнай сетцы X. «Плата была б адносна невысокай для ЗША, але значнай для нас, што зрабіла б усю нашу турэмную сістэму ўстойлівай».

Букеле мае высокія рэйтынгі падтрымкі ў рэгіёне, у тым ліку дзякуючы масавым арыштам, якія дазволілі скараціць узровень злачыннасці. У выніку яго палітыкі больш за 2% дарослага насельніцтва краіны апынулася за кратамі. Многія з падазраваных гангстэраў утрымліваюцца ў CECOT — адной з найбуйнейшых турмаў максімальнай бяспекі ў свеце. Паводле мясцовых СМІ, у жніўні CECOT быў запоўнены толькі на 36% сваёй максімальнай умяшчальнасці ў 40 000 чалавек.

Дзярждэпартамент ЗША назваў гэтую ініцыятыву «беспрэцэдэнтным жэстам, які раней не рабіла ніводная краіна». Але пакуль не ясна, ці прыме Вашынгтон прапанову.

Каментары2

  • Швед
    04.02.2025
    А ў нас Акрэсціна пустуе
  • цікавыя імечка і фамілечка )
    04.02.2025
    Прэзідэнт Сальвадора НаібБу....

Цяпер чытаюць

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка13

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент М'янмы ўвёў смяротнае пакаранне для арганізатараў скам-цэнтраў1

У Мінску заўважылі дагледжаны японскі аўтамабіль з васьмідзясятых

Моцны землятрус у Перу пашкодзіў храм XVI стагоддзя

Сенат ЗША прыйшоў да згоды адносна «пякельных санкцый» супраць Расіі і Ірана2

«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я18

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка5

У Лагойскім раёне сям'я за адзін заход сабрала ў лесе 58 кілаграмаў лісічак. І гэта не рэкорд1

У Мінску на месцы ссечаных дрэў будуць ставіць дрэвы ў вазонах6

Small Boss Мінскага мора. Як 18‑гадовая дзяўчына стала капітанам яхты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка13

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць