Грамадства11

У Лагойскім раёне сям'я за адзін заход сабрала ў лесе 58 кілаграмаў лісічак. І гэта не рэкорд

Для тых, хто ведае толк у ціхім паляванні, дажджлівае лета — не нагода для смутку. Святлана Мяцельская з аграгарадка Лясны пад Мінскам у мінулым годзе за пяць гадзін разам з мужам і сваякамі сабрала 72 кілаграмы лісічак, а ў гэтым сезоне — ужо 58. Іх рэкордныя зборы даводзіцца вывозіць з лесу на мотаблоку з прычэпам, піша pristalica.by.

Фота з архіва суразмоўцы

Грыбная каманда і парады дасведчаных

Галоўныя кампаньёны Святланы ў сезон збору — муж і яго сястра, а правадніца — свякруха. Менавіта на яе радзіме, у лясах Лагойшчыны, заядлыя грыбнікі збіраюць нечуваныя ўраджаі.

«У асноўным шукаем лісічкі, падасінавікі, іх замарожваем на зіму, — расказвае Святлана. — Апенькі збіраем да першых дзён студзеня і сушым на печы».

Акрамя знаёмых усім грыбоў, трапляліся і рэдкія: ядомы курыны грыб, які расце на дрэвах, белая лісічка і чырвонакніжная чорная.

Рэкорды па зборах сям’я ставіць ужо шэсць гадоў, хоць любоў Святланы да ціхага палявання разбудзілі бацькі ў дзяцінстве, калі бралі з сабой у лес.

Паводле яе слоў, найлепшыя дарадцы ў грыбных справах — старажылы вёсак, якія ведаюць кожную палянку і кусцік з дзяцінства. Яны падкажуць, дзе шукаць і калі лепш адпраўляцца ў лес.

Трактар замест кошыка

У гэтым сезоне падчас адной з вылазак ім удалося сабраць 58 кілаграмаў лісічак. А ў мінулым годзе сям’я грыбнікоў устанавіла асабісты рэкорд, сабраўшы 72 кілаграмы за пяць гадзін.

Кажуць, што кошыкамі амаль не карыстаюцца: бяруць адно вядро, а пакеты распіхваюць па кішэнях. Сабраныя грыбы пакідаюць у дамоўленым месцы, пасля чаго сваякі забіраюць усё на мотаблоку з прычэпам.

Дзікія жывёлы і згубленыя грыбнікі: якія небяспекі хавае лес

У лясах Лагойскага раёна водзяцца мядзведзі і ласі. Святлана кажа, што часта бачыць іх свежыя сляды.

«Кожны раз страшна. Але мы заўсёды бяром з сабой дудкі, свісткі, уключаем радыё або спяваем, — расказвае яна. — Жывёліна чуе чалавека і сыходзіць».

Апранаюцца грыбнікі па ўсіх правілах: вопратку выбіраюць з гумкамі, штаніны запраўляюць у шкарпэткі, закрываюць галаву хусткамі або шапкамі, выкарыстоўваюць рэпеленты ад кляшчоў і камароў.

«Асабліва небяспечна ў асінавым лесе — у пахмурнае надвор’е там становіцца цёмна як уначы, а лісце шамаціць так гучна, што цяжка арыентавацца. У такіх выпадках мы заўсёды хутка ідзем дахаты», — кажа жанчына.

Здаралася і заблукаць. Аднойчы муж згубіўся і тры гадзіны не мог знайсці дарогу. А ў мінулым годзе свякруха блукала паўдня: Лідзія Раманаўна пайшла па грыбы ў абед і знікла. Сваякі шукалі яе на машыне — крычалі, свісцелі, сігналілі, а потым выклікалі МНС.

Ратавальнікі прачэсвалі лес, але праз узгоркі і ямы гук сірэны разносіўся кепска. Тады Святлана спампавала карту лясгаса і папрасіла свякроў знайсці квартальны слупок. Па ім і вызначылі месца. Цяпер у лес сям’я ходзіць толькі з зараджанымі тэлефонамі і заўсёды запамінае арыенціры.

Каментары1

  • Кнур
    28.07.2026
    Из-за жадных лаптей введут платные абонементы на посещение леса и правильно сделают.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць