У планах беларускай сеткі тавараў па фіксаваных цэнах «Тры цаны» — адкрыццё больш за 200 крам у Расіі. Пра гэта са спасылкай на інфармацыю рэтэйлера паведаміў партал Shopper's, піша Office Life.

Паводле даных інтэрнэт-рэсурсу, ужо цяпер сетка «Тры цаны» шукае спецыялістаў па развіцці ў дзевяці гарадах Расіі.
На гэты момант у суседняй краіне працуюць восем крам беларускай сеткі. Першы з іх адкрыўся ва Уладзіміры 9 кастрычніка мінулага года.
«Сетка працягне пашырацца ў тым ліку ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Маскоўскай і Ленінградскай абласцях», — пракаментавала прэс-служба сеткі.
Рэтэйлер таксама пацвердзіў, што збіраецца стаць у Расеі «нумарам два» ў сегменце крам нізкіх цэнаў» і скласці канкурэнцыю Fix Price і «Галамарт».
Раней у кампаніі заяўлялі, што адаптуюць крамы пад расійскі рынак — уключаць у асартымент больш лакальных тавараў і спецпрапановы.
У Беларусі ў сеткі ўжо 322 гандлёвыя пункты ў 150 населеных пунктах — прынамсі, так пазначана на сайце кампаніі. Неўзабаве «Тры цаны» таксама збіраюцца запусціць дастаўку тавараў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары