Свет88

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»

Прэзідэнт ЗША ў пятніцу запатрабаваў закрыць амерыканскае гуманітарнае агенцтва USAID. Паводле планаў адміністрацыі Трампа, з 10 тысяч супрацоўнікаў USAID у агенцтве застануцца крыху больш за 600 чалавек, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Трамп абвінаваціў агенцтва ў карупцыі, але не прывёў ніякіх канкрэтных доказаў карупцыі ў USAID.

«[Навіны пра] USAID злуюць левых радыкалаў, але што яны могуць зрабіць, калі грошы траціліся настолькі незразумела, — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social. — Такой карупцыі мы даўно не бачылі. Закрыць яго!»

З прыходам да ўлады Трамп загадаў замарозіць амаль усю замежную дапамогу ЗША, заявіўшы, што яго адміністрацыя перагледзіць выдаткі, каб пераканацца, што грошы размяркоўваюцца ў адпаведнасці з яго знешняй палітыкай «Амерыка перадусім». Работа USAID і праграмы замежнай дапамогі ўжо прыпыненыя, а агенцтва фактычна перайшло пад кіраванне Дзярждэпартамента ЗША.

У чацвер супрацоўнікі USAID атрымалі паведамленне, што адміністрацыя прэзідэнта плануе пакінуць толькі 611 ключавых супрацоўнікаў. Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што з 10 тыс. чалавек, якія працуюць у USAID па ўсім свеце, могуць захаваць працу не больш за 300.

У прыватнасці, пасля скарачэння агенцтва больш чым у 30 разоў у афрыканскім бюро застануцца толькі 12 чалавек, а ў азіяцкім — восем.

Больш за 2 тысячы чалавек да вечара пятніцы мусілі былі адправіцца ў адміністрацыйны адпачынак.

Прафсаюзы, якія прадстаўляюць інтарэсы дзяржаўных служачых, падалі ў суд. У пятніцу федэральны суддзя Карл Нікалс вынес «вельмі абмежаванае» часовае рашэнне, паводле якога 2200 супрацоўнікаў USAID пакуль не будуць адпраўленыя ў адміністрацыйны адпачынак.

Суддзя пагадзіўся з прадстаўнікамі пазоўнікаў, што супрацоўнікам USAID будзе нанесеная «непапраўная шкода», калі планы адміністрацыі Дональда Трампа не будуць прыпыненыя.

Як адзначае Reuters, судзя Нікалс, відаць, не схільны задавальняць іншыя патрабаванні прафсаюзаў, сярод якіх — адкрыць доступ да будынкаў USAID і аднавіць фінансаванне грантаў ды кантрактаў агенцтва.

USAID — гэта незалежнае агенцтва з уласным бюджэтам, якое адказвае за кіраванне амерыканскімі праграмамі замежнай дапамогі і развіцця. У яго штаце працуе каля 10 тысяч чалавек па ўсім свеце. Былы прэзідэнт Джо Байдэн увёў кіраўніка агенцтва USAID у Раду нацыянальнай бяспекі.

Агенцтва было створанае ў 1961 годзе пры адміністрацыі прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі і стала гуманітарным падраздзяленнем урада ЗША. Штогод яно выдзяляе мільярды даляраў на барацьбу з беднасцю, лячэнне хвароб, ліквідацыю наступстваў голаду і стыхійных бедстваў. Акрамя таго, USAID «садзейнічае пабудове дэмакратыі і развіццю грамадства», падтрымліваючы недзяржаўныя арганізацыі, незалежныя СМІ і сацыяльныя ініцыятывы.

У 2023 годзе USAID выдаткавала каля 38,1 мільярда даляраў на свае праекты, што складае каля 0,6% усіх дзяржаўных выдаткаў ЗША (6,1 трыльёна даляраў).

З прыходам да ўлады Трамп загадаў замарозіць амаль усю замежную дапамогу ЗША, заявіўшы, што яго адміністрацыя перагледзіць выдаткі, каб пераканацца, што грошы размяркоўваюцца ў адпаведнасці з яго знешняй палітыкай «Амерыка перадусім».

Мільярдэр Ілан Маск называў USAID «неверагодна палітычна прадузятым» і казаў, што яно падтрымлівае «радыкальна левыя мэты па ўсім свеце, уключаючы антыамерыканскія рэчы». Паводле яго слоў, уратаваць USAID немагчыма: «Гэта не чарвівы яблык, гэта клубок чарвякоў».

Дзяржсакратар Марка Рубіа, якому даручылі часова кіраваць USAID, сфармуляваў прэтэнзіі да агенцтва так: яно лічыць сябе «глабальнай дабрачыннай арганізацыяй» і не думае пра інтарэсы краіны і грошы амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

Апытанні паказваюць, што многія амерыканцы скептычна ставяцца да выдаткаў на замежную дапамогу. Паводле апытання AP-NORC, праведзенага ў сакавіку 2023 года, дзевяць з дзесяці рэспубліканцаў лічаць, што краіна марнуе празмерна шмат сродкаў.

Былыя кіраўнікі USAID раскрытыкавалі план скарачэння штата. Адзін з іх, Гейл Сміт, у інтэрв’ю BBC падкрэсліў, што ЗША заўсёды першымі спяшаліся на дапамогу падчас гуманітарных крызісаў па ўсім свеце.

«Калі вы спыняеце ўсё гэта, вы падаеце вельмі трывожныя сігналы, — сказала Сміт. — ЗША даюць зразумець, што нам адкрыта ўсё роўна, жывуць людзі ці паміраюць, і што мы не з’яўляемся надзейным партнёрам».

Каментары8

  • Бабло онлі
    08.02.2025
    Цяпер карупцыю ачоліць МАГА і ДОГЕ - Доні і Ілан.
  • Лявон
    08.02.2025
    Барадзед, он диктатор, который захватывает власть прямо сейчас. И просто так уже не уйдет
  • Andrew
    08.02.2025
    Браво Трамп! Давно пора было закрыть организацию, финансирующую всякого рода левацкое мракобесие!

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі1

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць