Навука і тэхналогіі55

Да 2027 года штучны інтэлект можа дасягнуць узроўню «краіны геніяў». Што маецца на ўвазе?

Кіраўнік кампаніі, якой належыць папулярны чат-бот Claude, прагназуе, што чакаць ад штучнага інтэлекту ў наступныя два гады.

Дарыё Амадэі, генеральны дырэктар Anthropic. Фота: TechCrunch / Flickr / Wikimedia Commons

Штучны інтэлект (ШІ) здольны дасягнуць узроўню «краіны геніяў» ужо ў перыяд 2026—2027 гадоў, папярэджвае амерыканскі прадпрымальнік Дарыё Амадэі, генеральны дырэктар кампаніі Anthropic, чый чат-бот Claude напрамую канкурыруе з папулярным ChatGPT ад кампаніі Open AI.

Узровень «краіны геніяў», пра які гаворыць гендырэктар Anthropic, азначае, што штучны інтэлект зможа валодаць калектыўным інтэлектуальным патэнцыялам, параўнальным з магчымасцямі вельмі таленавітай і разумнай групы людзей на ўзроўні цэлай краіны. Гэта не проста асобныя здольнасці ШІ да аналізу, разлікаў ці аўтаматызацыі працэсаў чалавечай жыццядзейнасці, але і магчымасць прымаць комплексныя рашэнні і распрацоўваць новыя ідэі ў маштабах, якія раней былі дасяжныя толькі кваліфікаванай чалавечай супольнасці.

Іншымі словамі, такі ШІ будзе мець значна шырэйшы спектр здольнасцяў: ад вынаходніцтва новых тэхналогій да распрацоўкі стратэгій у самых розных галінах, як гэта рабіла б вельмі развітая інтэлектуальная эліта асобнай краіны.

Гэта значыць, што ШІ можа стаць самадастатковай сілай і прывесці да кардынальных змен у эканоміцы, палітыцы і іншых сферах, што стварае сур'ёзныя рызыкі для існуючых сістэм кантролю, адзначае Амадэі.

Прадпрымальнік назваў тры крытычныя задачы, якія стаяць перад чалавецтвам у кантэксце развіцця ШІ: забеспячэнне лідарства ў галіне дэмакратычных дзяржаў, лепшае кіраванне рызыкамі бяспекі і падрыхтоўка да эканамічных зрухаў, якія могуць справакаваць суперінтэлектуальныя нейрасеткі (напрыклад, рызыка татальнага беспрацоўя ў свеце).

На фоне гэтага Амадэі выказаў рэзкую крытыку ў адрас нядаўняга саміту па пытаннях ШІ ў Парыжы, назваўшы яго «страчанай магчымасцю». На ім краіны Еўрасаюза настойвалі на жорсткіх механізмах кантролю ШІ, а прадстаўнікі ЗША і Вялікабрытаніі адмовіліся падпісаць агульны план рэгулявання галіны, палічыўшы еўрапейскія ініцыятывы «масіўнымі» і «задушлівымі» для развіцця тэхналогій.

На думку Амадэі, адмова ад больш эфектыўных мер кантролю над сістэмамі ШІ на карысць імклівага росту прыбытку ад іх эксплуатавання прывядзе да таго, што чалавецтва ўвогуле не зможа кантраляваць галіну, а аўтарытарныя краіны атрымаюць яшчэ больш дасканалыя сістэмы штучнага інтэлекту і выкарыстаюць іх для дамінавання ў свеце.

Каментары5

  • Краіна геяў
    18.02.2025
    Тое, што зараз называюць "штучным інтэлектам", насамрэч інтэлектам не з'яўляецца. Бо гэтыя мадэлі не ўмеюць мысліць і выходзіць да межы той інфармацыі, на якой навучаліся. Сучасны "ШІ" кампілюе з вялікіх аб'ёмаў інфармацыі пэўныя камбінацыі, але яго здольнасцяў не хопіць, каб нават зрабіць простыя матэматычныя вылічэнні - для гэтага ён "пад капотам" напіша праграмны код на умоўным python, запусціць яго на "тупым" працэсары і выдасць вынік. Асноўная праблема для развіцця цяперашняга ШІ - гэта дзе браць новую інфармацыю для навучання. Відавочна, што аб'ём ведаў, створаных чалавекам, абмежаваны. Таму так званы "ШІ" хутка зойдзе ў тупік (ці ўжо зайшоў). Большая частка стартапаў, звязаных з ШІ, стратныя. Інвестары, якія на хайпе зайшлі ў самыя вядомыя праекты, ужо вывелі свае грошы з профітам. Высновы рабіце самі.
  • Ілан Мозг
    18.02.2025
    Зразумела, што гэта чос для хамячкоў. У іх там прынята лічыць поспех не прыбыткам кампаній, а памерам прыцягнутых інвестыцый. Здолеў пусціць пыл у вочы і навешаць лакшыны на мільярды даляраў - значыць ты круты бізнэсмен. А сапраўды таленавіты навуковец можа ніколі ў публічную прастору не трапіць.
  • ....
    18.02.2025
    Чалавек таксама кампіліруе веды. І ШІ, дарэчы, таксама здольны планаваць і праводзіць эксперыменты, каб атрымаць новыя веды

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі6

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

Сяргей быў у Полацку без месца жыхарства. Маёмасці не меў ніякай, то сын праз суд выбіваў хаця б бацькаў вайсковы заробак2

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары6

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

На мяжы з Беларуссю Украіна стварае «кілзону»11

Двух амерыканцаў пераблыталі ў радзільні — яны даведаліся пра гэта выпадкова праз 36 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі6

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць