«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Караткевіча. Іх будзе ўсяго 95 штук
Гадзіннікавы завод «Луч» да Міжнароднага дня роднай мовы выпусціў новую лімітаваную калекцыю «Мова». Сёлета яна прысвечана Уладзіміру Караткевічу.

Як паведамілі Onliner на заводзе, у продаж паступіць 95 гадзіннікаў — па колькасці гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Кошт — 1495 рублёў. Продаж стартаваў сёння.

Новая мадэль створана на механізме «Луч-2209» — самым тонкім, які выпускаў Мінскі гадзіннікавы завод. На цыферблаце змешчана цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка — сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».

Напярэдадні лімітаваную калекцыю прэзентавалі ў Музеі гадзіннікавай справы.
Выстава, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, будзе даступная з 21 лютага па 21 сакавіка. Адрас музея: вул. Натуралістаў, 3.


-
Выйдзе па-беларуску раман Брэдберы «451 градус паводле Фарэнгейта»
-
У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?
-
«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі
Каментары
Што да прадукцыі завода, хто ведае, ці йдзе (ішла) яна за межы краіны й куды ?
О, тожебелоруссы падцягнуліся