Стан здароўя пантыфіка застаецца крытычным.

«Стан Святога Айца застаецца крытычным, аднак з суботняга вечара ў яго не назіралася новых рэспіраторных крызісаў», — паведаміла ўвечары 23 лютага Зала Друку Апостальскай Сталіцы, паведамляюць «Навіны Ватыкана».
Папа атрымаў дзве дозы канцэнтраваных эрытрацытаў, што прынесла карысць і павысіла ўзровень гемаглабіну. Трамбацытапенія застаецца стабільнай, аднак некаторыя аналізы крыві паказваюць пачатковую лёгкую ныркавую недастатковасць, якая зараз знаходзіцца пад кантролем, — гаворыцца ў паведамленні.
Працягваецца кіслародная тэрапія з высокім патокам праз назальныя катэтары.
Пантыфік застаецца ў прытомнасці і добра арыентуецца.
У сувязі са складанасцю клінічнай карціны і неабходнасцю чакаць, пакуль лекавая тэрапія пачне дзейнічаць, прагноз застаецца няпэўным.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары