Грамадства

Мінчанка выплаціць каледжу 40 тысяч рублёў за тое, што не паехала па размеркаванні

Мінчанцы давядзецца вярнуць дзяржаве больш за 40 тысяч рублёў за навучанне ў музычным каледжы — усё з-за таго, што пасля заканчэння вучобы яна не выканала абавязацельствы па размеркаванні, пішуць Мінск-Навіны.

Ілюстрацыйнае фота

З 2014 па 2018 год дзяўчына навучалася ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі за кошт сродкаў бюджэту. Пасля гэтага паступіла ў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя Чайкоўскага. Нягледзячы на працяг адукацыі, яна была абавязаная па дагаворы з Міністэрствам культуры прайсці абавязковую адпрацоўку ў Беларусі. Але па вяртанні на радзіму ў 2023 годзе выпускніца размеркаванне праігнаравала.

Сям’я паспрабавала ўрэгуляваць сітуацыю: маці дзяўчыны звярнулася ў каледж з просьбай разлічыць суму, якую трэба кампенсаваць за навучанне. Установа накіравала разлік (40 678 рублёў) з патрабаваннем выплаціць грошы цягам месяца. Аднак з боку адказчыцы было вернута толькі 3000 рублёў.

Пасля гэтага справай занялася пракуратура, і суд пастанавіў спагнаць з былой студэнткі астатнюю суму на карысць мясцовага бюджэту.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам39

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову7

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек24

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт1

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР8

У лесе пад Дзяржынскам у грыбах згубілася маці і чацвёра дзяцей1

Як прэзідэнт Фінляндыі з дапамогай гульні ў гольф прымусіў Трампа выслухаць яго наконт Расіі4

Загінуў 20-гадовы лунінецкі міліцыянер5

Маладога айцішніка з Магілёва асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам39

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць