Інцыдэнт адбыўся раніцай 14 жніўня на вуліцы 11 Лістапада ў Варшаве, калі паліцэйскія спынілі кіроўцу Opel для праверкі па падазрэнні ў захоўванні наркатычных сродкаў, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае
Паводле інфармацыі паліцыі, 28-гадовы беларус адмовіўся назваць свае даныя і паспрабаваў схавацца. Ён выбег на праезную частку, дзе яго збіў аўтамабіль BMW.
Паліцэйскія аказалі пацярпеламу першую дапамогу і выклікалі хуткую. Мужчыну з пераломамі канечнасцяў даставілі ў бальніцу ў суправаджэнні праваахоўнікаў.
Пры аглядзе аўтамабіля Opel, на якім перасоўваўся мужчына, паліцыя знайшла рэчывы невядомага паходжання; іх накіравалі на лабараторныя даследаванні. Паліцыя праводзіць далейшыя працэсуальныя дзеянні.
Каментары