Грамадства33

Лукашэнка разнёс падначаленых за правал у запуску фармацэўтычнага прадпрыемства

15 жніўня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развіцці біяфармацэўтыкі паведаміў, што на прадпрыемстве «БелВітуніфарм» у вёсцы Доўжа Віцебскага раёна дагэтуль не запусцілі вытворчы комплекс па выпуску вакцын для людзей, і дарагое абсталяванне стаіць без справы.

Фота ілюстрацыйнае

Лукашэнка нагадаў, што паводле ўказа № 430 ад 3 лістапада 2021 года на гэты праект з розных бюджэтаў было выдзелена 68,1 мільёна рублёў. Лукашэнка падкрэсліў, што ён падпісаў указ па просьбе адказных асоб, і цяпер хоча ведаць, хто адкажа за тое, што работа не завершаная.

Паводле яго слоў, галоўная перашкода — інвестыцыйныя праекты, якія знаходзяцца на рознай стадыі гатоўнасці. Лукашэнка паставіў задачу вызначыцца, ці прадпрыемства будзе самастойна дабудоўваць вытворчасць, ці прыцягне інвестара. Таксама ён прапанаваў разгледзець выкарыстанне ўжо наяўных, але недазагружаных медыцынскіх магутнасцяў у Віцебскай вобласці, напрыклад, на прадпрыемстве «Натывіта» ў Бешанковічах.

Прэс-служба паведаміла, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да адзінага бачання наступных крокаў па развіцці «БелВітуніфарма» і прапанавалі план дзеянняў, які прадставілі Лукашэнку.

Цяпер прадпрыемства выпускае каля 150 відаў ветэрынарных прэпаратаў, у тым ліку 26 — біялагічных.

Былы дырэктар «БелВітуніфарма» Сяргей Бальшакоў у лютым 2025 года быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі з трохгадовай адтэрміноўкай пакарання за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і крадзеж з выкарыстаннем службовага становішча. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 3000 базавых велічынь (126000 рублёў).

Каментары3

  • Вялікабрагіская Імперыя
    15.08.2025
    Ну дык Колінька жэ абішчаў заваліць Квітнеючую таблеткамі з Пякіну, ці аказуецца трэба хімію ў школе трэба было вучыць?
  • Проста як сасуд
    15.08.2025
    1 - пад час паездкі "па палях" нехта своечасова падкідвае думку, што пэўная галіна ў заняпадзе, а вось у часы СССР....
    2 - ператрах
    3 - выпускаецца ўказ аб развіцці пэўнай галіны эканомікі, выбіраецца пілотны праект, на ім пачынаецца "будоўля стагоддзя" пад бізнэсплан с мільёнамі профіту
    4 - магутнасці не працуюць, будоўля не скончана, але ўсе грошы "асвоены"
    5 - ператрах
    6 - ствараецца СП між дзяржаваю ды блізкім бізнэсам, альбо стратэгічна-партнёрскай краінаю, новы бізнэсплан з мільярдамі профіту
    7 - СП бярэ аграменны крэдыт пад гарантыі дзяржавы
    8 - будоўля сканчваецца, нешта пачынае працаваць, але ўсе грошы "асвоены" і абяцаных мільярдаў профіту нябачна
    9 - ператрах
    10 - пад час нейкай паездкі "па палях"...
  • даведка
    15.08.2025
    Предлагаю сослать на «БелВитунифарма» заместителя председателя ВНС Косинца!

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць