Грамадства22

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Прычынай смерці фігуранта палітычнай крымінальнай справы Расціслава Чаховіча стала не анкалогія, на якую ён хварэў.

Расціслаў Чаховіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

«Нашай Ніве» стала вядома пра смерць 22-гадовага віцебчука Расціслава Чаховіча, фігуранта крымінальнай справы аб графіці «Сыходзь, таракан, 3%».

Цяпер сталі вядомыя абставіны трагедыі. Па звестках Digital Intelligence Team, Чаховіч загінуў пад Пецярбургам 7 жніўня 2024 года.

У гэты дзень у Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі Volkswagen Golf на беларускіх нумарах вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з дрэвам. Машыну разарвала напалам. 22-гадовы Расціслаў і двое яго сяброў, 21-гадовы і 26-гадовы, загінулі. Усе яны былі грамадзянамі Беларусі.

У Расціслава Чаховіча была анкалогія і трэцяя група інваліднасці. Магчыма, гэта стала прычынай таго, што ён атрымаў за намаляванае графіці мінімальнае пакаранне — штраф.

Фота: «Пецярбургская паліцыя»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Ёсік
    19.04.2025
    Мо будзем называць не маскальскімі словамі? Віцеблянін.
  • Вожыкі
    19.04.2025
    Ёсік, а вось адносна Пінску ды Менску - як маскалі кажуць - "пінчянін"/"міньчянін" ці "пінчук"/"мінчук"? І што ж тады больш маскальскае ?.. Патрабую моўную даведку ад знаўцаў.

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць