Свет

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

За 20 секунд Матар паспеў нанесці Рушдзі больш за 10 нажавых раненняў.

Фота: Adrian Kraus / AP

27-гадовы Хадзі Матар, які напаў з нажом на вядомага брытанскага пісьменніка Салмана Рушдзі падчас яго лекцыі ў штаце Нью-Ёрк у 2022 годзе, асуджаны на 25 гадоў турмы. Раней ён быў прызнаны вінаватым у замаху на забойства, піша Бі-бі-сі.

У выніку нападу Рушдзі атрымаў сур'ёзныя траўмы, уключаючы пашкоджанне печані, страту зроку на адным воку і параліч рукі з-за перабітага нерва. За 20 секунд Матар паспеў нанесці Рушдзі больш за 10 нажавых раненняў.

Абвінаваўчы прысуд быў вынесены прысяжнымі ў лютым гэтага года пасля двухтыднёвага судовага разбору ў судзе акругі Чатакуа на захадзе штата Нью-Ёрк, недалёка ад месца нападу.

Прысяжныя таксама прызналі Матара вінаватым у нападзе на інтэрв'юера Генры Рыза, які знаходзіўся на сцэне разам з Рушдзі. Рыз атрымаў лёгкую траўму галавы. «Я хачу, каб вы ўбачылі мэтанакіраваны характар нападу, — звярнуўся ён да прысяжных. — У той дзень вакол было шмат людзей, але мэтай быў толькі адзін чалавек».

Адвакат абароны Эндру Бротыган настойваў, што пракурорам не ўдалося даказаць, што мэтай Матара было менавіта забойства Салмана Рушдзі.

Сам Матар, жыхар штата Нью-Джэрсі, не прызнаў сябе вінаватым. Яго адвакаты адмовіліся выклікаць уласных сведак, і Матар не даваў паказанняў у сваю абарону.

У інтэрв’ю New York Post з турмы ў 2022 годзе Матар пахваліў вярхоўнага лідара Ірана аятолу Хамейні за яго заклікі да пакарання смерцю Рушдзі.

«Я не думаю, што ён вельмі добры чалавек, — сказаў Матар пра пісьменніка. — Ён той, хто напаў на іслам». Праз год пасля нападу Салман Рушдзі ў інтэрв’ю Бі-бі-сі сказаў, што карані гэтай атакі ляжаць у далёкім мінулым.

Рушдзі — англа-амерыканскі пісьменнік індыйскага паходжання, атэіст, народжаны ў мусульманскай сям’і.

Жыццю пісьменніка пагражае небяспека з верасня 1988 года пасля публікацыі яго рамана «Сатанінскія вершы». Кніга выклікала бурныя пратэсты сярод мусульман і была забаронена ў 20 краінах.

Баючыся пратэстаў мусульманскай меншасці, тагачасны прэм’ер-міністр Індыі Раджыў Гандзі на ўсялякі выпадак проста забараніў яе ўвоз у краіну.

Кульмінацыяй пратэстаў стала фетва, выдадзеная іранскім лідарам аяталой Хамейні ў лютым 1989 года, якая заклікала мусульман забіваць усіх, хто так ці інакш быў датычны да выдання рамана, а іранскі рэлігійны фонд прапанаваў тады грашовае ўзнагароджанне ў 2,5 млн долараў ЗША за забойства пісьменніка.

Гэта ўзнагарода працягвае расці: у 2012 годзе яе памер быў павялічаны да 3,3 млн, а 21 лютага 2016 года, у гадавіну першай фетвы аяталы Хамейні, іранскія СМІ дадалі яшчэ 600 тысяч.

На момант выхаду ў свет «Сатанінскіх вершаў» Рушдзі ўжо пражываў у Вялікабрытаніі. Першае замах на яго жыццё адбыўся ўжо на наступны год, у 1989 годзе.

Пасля гэтага на працягу 10 гадоў пісьменнік знаходзіўся пад асаблівай аховай брытанскай паліцыі, яго месцы жыхарства былі засакрэчаны.

У 2000-х Рушдзі пераехаў у ЗША, спадзеючыся, што там ён будзе ў большай бяспецы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць