Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання вынесла папярэджанне «Беларуськалію» ў рамках антыманапольнага заканадаўства, гаворыцца на сайце ведамства.

Паведамляецца, што прадпрыемства злоўжывала дамінуючым становішчам на таварным рынку аптовай рэалізацыі мінеральнага канцэнтрату — галіту, што выявілася ва ўсталяванні дыскрымінацыйных умоў у частцы аб’ёму адпраўкі тавару.
«У адпаведнасці з заканадаўствам, папярэджанне — гэта прэвентыўная мера, якая дазваляе антыманапольнаму органу пры выяўленні ў дзеяннях «дамінанта» прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства скарэктаваць яго паводзіны на рынку шляхам накіравання да выканання пераліку дзеянняў у пэўны тэрмін». У такім выпадку антыманапольнае расследаванне спыняецца, паведамляе МАРГ.
Адказнасць за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў частцы злоўжывання дамінуючым становішчам цягне накладанне штрафу, які можа складаць ад 21 тыс. рублёў і звыш 3 млн рублёў.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары