Свет55

«Колькі можна гэта цярпець?» 17 краін ЕС заклікалі Еўракамісію пакараць Венгрыю за парушэнне правоў ЛГБТ

Напружанне ў адносінах Венгрыі з большасцю астатніх краін Еўрасаюза нарастае: у аўторак 17 краін ЕС, у тым ліку Германія і Францыя, заклікалі Еўракамісію пакараць Будапешт за прыняцце закона, які фактычна забараняе гей-прайд — парад прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, піша Бі-бі-сі.

Віктар Орбан. Фота Thanassis Stavrakis / AP

«Мы падзяляем заклапочанасць Еўрапейскай камісіі ў гэтым пытанні і заклікаем камісію аператыўна прымяніць увесь набор юрыдычных інструментаў, які ёй даступны, калі гэтыя захады не будуць належным чынам перагледжаны [Венгрыяй]», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя Германіі і Францыі, заяву падпісалі Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Данія, Эстонія, Латвія, Літва, Фінляндыя, Іспанія, Нідэрланды, Ірландыя, Іспанія, Партугалія, Славенія, Швецыя і Люксембург.

Якім можа быць пакаранне, аўтары заявы не ўдакладняюць. У аўторак міністры па справах Еўропы краін ЕС абмяркоўвалі ў Бруселі выкананне Венгрыяй нормаў Еўрасаюза, і многія дыпламаты і палітыкі кажуць, што тэарэтычна Венгрыю трэба было б пазбавіць права голасу ў ЕС, але практычна гэта пакуль малаверагодна. Еўракамісія і большасць краін ЕС даўно абвінавачваюць урад Віктара Орбана і яго партыю «ФІДЭС» у парушэнні прынцыпу вяршэнства права (за гэта Еўракамісія замарозіла пералічэнне Будапешту мільярдаў еўра з агульнай касы ЕС), спробах сабатаваць агульнаеўрапейскую палітыку ў дачыненні да Расіі і Украіны і ў парушэнні правоў меншасцяў.

У сакавіку парламент Венгрыі, дзе «ФІДЭС» з малой партыяй-сатэлітам мае больш за дзве траціны галасоў, прыняў закон, які дазваляе штрафаваць арганізатараў шэсцяў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

У 2021 годзе венгерскі парламент унёс дапаўненні ў закон аб абароне дзяцей, якімі па расійскім узоры забараніў «прапаганду ЛГБТ» у прысутнасці дзяцей, а цяпер дэпутаты прынялі закон аб публічных мерапрыемствах з адсылкай да гэтага палажэння закона аб абароне дзяцей.

«Мы вельмі занепакоеныя гэтымі дзеяннямі, якія супярэчаць асноўным каштоўнасцям — чалавечай годнасці, свабодзе, роўнасці і павазе да правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве 17 краін ЕС.

Міністры па справах Еўропы ў аўторак абмяркоўвалі венгерскае пытанне ў межах падрыхтоўкі да чарговага саміту Еўрасаюза.

«Прайшло ўжо сем гадоў і сем слуханняў, і мы апынуліся на раздарожжы, — сказала напярэдадні выданню Politico шведскі міністр па справах Еўропы Джэсіка Розэнкранц. — Калі на заўтрашнім паседжанні Венгрыя не прадэманструе цалкам новы падыход, то я больш не бачу сэнсу ў гэтых слуханнях. Даўно пара сур’ёзна падумаць пра наступныя крокі».

Венгрыя ў асобе міністра па справах ЕС Янаша Бокі новага падыходу, як перадае агенцтва Reuters, не прадэманстравала. «Забароны на прайд у Венгрыі няма!» — заявіў Бока перад сустрэчай у Брусэлі.

Апаненты венгерскіх уладаў кажуць, што гэта — казуістыка і проста няпраўда.

Сам Віктар Орбан заяўляў, што цяпер арганізатары будапешцкага штогадовага прайду могуць нават не спрабаваць праводзіць яго зноў.

Шматлікія еўрапейскія палітыкі і дыпламаты кажуць, што Венгрыю варта было б пазбавіць права голасу ў Еўрапейскім саюзе. Такое пакаранне ў статуце ЕС ёсць, але працэдура яго прызначэння такая, што прымяніць яго на практыцы надзвычай складана.

На першым этапе гэтай працэдуры краіны ЕС павінны большасцю ў 4/5 галасоў вырашыць, што Венгрыя сапраўды парушае асноўныя правілы саюза. Сабраць галасы 21 краіны з 27 у выпадку з Венгрыяй, хутчэй за ўсё, не будзе праблемай.

Але на наступным этапе за пазбаўленне краіны голасу павінны прагаласаваць усе астатнія 26 членаў ЕС — і вось гэтага дамагчыся надзвычай складана. Венгрыю, верагодна, падтрымае прынамсі цяперашні ўрад Славакіі — і гэтага будзе дастаткова.

Цяпер, паводле слоў ананімных суразмоўцаў Politico у структурах ЕС, за тое, каб даць ход працэдуры пазбаўлення голасу, выступаюць 19 краін саюза.

У цэлым жа, як неаднаразова за час вайны ва Украіне пісалі многія выданні, раздражненне паводзінамі Орбана ў Еўразвязе ўсё мацнее.

«Калі ў цябе на межах — экзістэнцыяльная пагроза, то колькі ж можна гэта цярпець», — цытуе Politico ананімнага суразмоўцу са структур ЕС.

Каментары5

  • Архипыч
    28.05.2025
    Европейская свобода и суверенность
  • Qvo vadis, Europa?
    28.05.2025
    Пасрэдная абарона Расіі? Ну ок...
    Парушэнне прывілеяў ЛГБТ? Ну ўсё!

    Бачна, што для некаторых у Брусэлі важнейшае. А пазней плач, што ЕЗ слабы...
  • Каб мы так жылi
    28.05.2025
    Вось гэта праблемы ў людзей.

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі15

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку2

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць