Учора, 29 мая, каля 19:54 двое 14-гадовых школьнікаў, знаходзячыся на перагоне Гарадзея — Пагарэльцы Нясвіжскага раёна, наўмысна кідалі камяні ў цягнік Мінск — Брэст.

У выніку разбілі шкло ў вагоне.
Праводзіцца праверка, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням падлеткаў і іх бацькоў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Міншчыны».
Каментары