Эканоміка44

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі

Кіраўнік Нацбанка Беларусі ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ пракаментаваў пытанне аб магчымым абмежаванні прыёму і продажу даляравых купюр старога ўзору ў краіне, піша БелТА.

«Мы не з’яўляемся эмітэнтам даляраў ЗША. Гэтыя купюры выпускаюць Злучаныя Штаты Амерыкі. У ЗША няма ніякай розніцы. У абароце знаходзяцца купюры некалькіх гадоў выпуску. Можна без праблем здаць, абмяняць долары на больш новыя серыі, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Ва ўсім астатнім свеце, у тым ліку і ў нас, гэта замежная валюта».

Сусветная сістэма прадугледжвае, што эмітэнт канверсійнай валюты (даляр, еўра, ена, юань) забяспечвае банкі іншых краін наяўнасцю для замены зношаных купюр, і раней праблем з гэтым не ўзнікала. Аднак цяпер з-за санкцый супраць фінансавага сектара і банкаў Беларусі правядзенне такіх абменных аперацый ускладнілася.

Гаворачы пра даляры і іншыя купюры розных выпускаў, што захоўваюць плацежаздольнасць, Галоўчанка заявіў, што на дзяржаўным узроўні не прымалася і не будзе прымацца рашэнняў аб абмежаванні іх прыёму або продажу.

«На ўзроўні дзяржавы не прымалася і не будзе прымацца ніякіх рашэнняў па абмежаванні прыёму або продажу купюр розных гадоў выпуску — больш старых або больш новых. Трэба разумець, што ва ўмовах адсутнасці такой масавай падпіткі замежнай валютай мы ў прынцыпе абмежаваныя тымі банкнотамі, якія цыркулююць у краіне».

Кіраўнік Нацбанка зноў акцэнтаваў увагу, што купюры ўсіх узораў у абароце прымаюцца па аднолькавай цане, і парэкамендаваў арыентавацца на інструменты, на якія дзяржава можа ўплываць наўпрост — беларускі рубель і нацыянальныя каштоўныя паперы.

Каментары4

  • Хто-та урот
    31.05.2025
    Хто-та урот...
  • галаперыдол
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    01.06.2025
    Егоров из банка развития, который бывал под премьер-министром Головченко, Картун работал в его правительстве, а Скобялко в аппарате его правительства.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес66

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў13

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес66

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць