Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха
31 мая ў сталіцы адбудзецца міжнародны велафестываль «Viva, Ровар». Удзельнікі ў крэатыўных касцюмах збяруцца каля Палаца спорту і праедуцца велакалонай да «Мінск-Арэны» і назад — усяго каля 10 кіламетраў. Пачатак мерапрыемства прызначаны на 15:00.

Фестываль праводзіцца з 2015 года, а найбольшы размах ён атрымаў у 2019-м, калі сабраў 30 тысяч чалавек. Але пасля пандэмія і іншыя падзеі вымусілі арганізатараў узяць паўзу, і толькі цяпер «Viva, Ровар» вяртаецца ў поўным фармаце.
Паводле арганізатараў, на ўдзел у мерапрыемстве зарэгістраваліся больш за 3 тысячы ўдзельнікаў.
Мерапрыемства аб’ядноўвае дарослых і дзяцей. Перад асноўным заездам стартуюць дзіцячыя спаборніцтвы «Першы ровар», у якіх прыме ўдзел больш за 800 дзяцей. Фэст таксама ўключае розныя конкурсы: «ВелаЛэдзі», «ВелаКідс», «ВелаСям’я», «ВелаКаманда» і нават «Самы смачны касцюм».
Пасля велапрабегу каля Палаца спорту адбудзецца святочная праграма з выступамі вядомых расійскіх артыстаў: Стаса П’ехі, Дзяніса Клявера, Руслана Аляхно і іншых.
Галоўны хэдлайнер — расійскі спявак Стас П’еха, канцэрт якога завершыць мерапрыемства. Ён плануе і сам удзельнічаць і ў заездзе.
Стас П'еха неаднаразова быў заўважаны ў падтрымцы дзеянняў Расіі супраць Украіны. Ён выступае з канцэртамі ў акупаваных Данецку і Луганску, сустракаецца з удзельнікамі ваенных дзеянняў. У яго рэпертуары ёсць песні, якія адкрыта апраўдваюць дзеянні Расіі. У 2023 годзе быў уключаны ў санкцыйны спіс Украіны за падтрымку расійскай агрэсіі.
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?
«Тандэм, які робіць моцныя хіты». Ганна Сялук і Ганна Благава прадставілі новую «патрыятычную» песню
Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая
Каментары