Міністэрства эканомікі Беларусі плануе паменшыць змяншэнне кантрольнай нагрузкі на бізнэсм і перагледзець падыходы да адказнасці за эканамічныя парушэнні. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Юрый Чабатар на форуме жанчын-прадпрымальніц у Мінску 29 мая.

Новыя змены, як анансаваў міністр, будуць накіраваныя на спрашчэнне рэгулятарных правіл, змякчэнне кантролю з боку дзяржаўных органаў і стварэнне роўных умоў для прадпрымальнікаў розных маштабаў і галін.
У дакуменце, які цяпер распрацоўваецца, прадугледжваецца скарачэнне адміністрацыйнай нагрузкі, лічбавізацыя працэсаў, пашырэнне ўдзелу малога і сярэдняга бізнэсу ў дзяржаўных закупках, спрошчаны падатковы ўлік і развіццё новых формаў фінансавання — краўдфандынг, небанкаўскі фактарынг і іншае. Таксама плануецца падтрымаць інавацыі і стартапы.
Праект дакумента хутка вынесуць на грамадскае абмеркаванне.
Пры гэтым адначасова ў краіне ідуць працэсы, скіраваныя акурат на ўмацаванне кантролю за прыватным бізнэсам. Так, нядаўна кіраўнікі раённых выканаўчых камітэтаў атрымалі права ўзгадняць прызначэнне кіраўнікоў арганізацый, у тым ліку прыватных.
Каментары