Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені
«У Пекіне пройдзе традыцыйная сяброўская сямейная сустрэча беларускага лідара са старшынёй КНР», — напісала прэс-служба Лукашэнкі.

З 2 па 4 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка здзейсніць візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку. Ён ужо вылецеў з Мінска.
У Пекіне запланавана сустрэча Лукашэнкі са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Яна пройдзе спачатку ў фармаце «адзін на адзін», а потым у больш нефармальнай абстаноўцы, піша прэс-служба Лукашэнкі.
Таксама ў праграме візіту — «шэраг іншых сустрэч і перамоў».
Яшчэ 3 студзеня Лукашэнка заявіў, што да выбараў плануе зрабіць візіт у Кітай.
— І міжнародныя візіты, у Кітай візіт. Такія візіты, ад якіх нельга адмовіцца. Таму што гэта будучыня нашай дзяржавы. Што такое сустрэча з Сі Цзіньпінам і візіт у Кітай? Гэта будучыня нашай краіны. Супрацоўніцтва з Кітаем — гэта вялікая справа, — сказаў Лукашэнка.
Аднак візіту тады так і не адбылося — альбо праз здароўе Лукашэнкі, альбо Кітай яго не запрасіў.
Каментары
лукашенко пора преподовать курсы, "как привильно, долго и успешно холопствовать" , или, - "непростые будни холопа" !
Опыт богатый, яркий, запоминающийся........