У сакавіку маці чацвярых дзяцей звярнулася ў суд з просьбай спагнаць з адказчыка — 41-гадовага былога мужа — аліменты на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, бо той не аказвае матэрыяльнай дапамогі на іх утрыманне.

Аднак адказчык падаў сустрэчную пазоўную заяву, указаўшы, што сям’я праіснавала шэсць гадоў, і за гэты час паміж сужэнцамі склаліся крайне непрыязныя адносіны, таму ён спыніў сумеснае пражыванне з сям’ёй, але працягваў сустракацца з дзецьмі і забяспечваў іх, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Далей сітуацыя толькі пагаршалася: апошнія гады ўжо былая жонка перастала даваць магчымасць бачыцца з дзецьмі без тлумачэння прычыны, а аднойчы і зусім заявіла, што дзеці не ягоныя, што стала для мужчыны нечаканасцю. У сустрэчным пазове ён прасіў суд выключыць з акта аб нараджэнні дзяцей запіс аб яго бацькоўстве.
Для вырашэння пытання аб біялагічным сваяцтве суд прызначыў ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці судовую медыцынскую генетычную экспертызу.
Паводле вынікаў даследавання ДНК непаўналетніх дзяцей і яе былога мужа судовыя эксперты выключылі біялагічнае бацькоўства адказчыка адносна ўсіх чацвярых дзяцей.
Каментары