Свет11

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу

Дэфіцыт рысу ў Японіі стаў выклікам для ўраду напярэдадні парламенцкіх выбараў. Прэм’ер ужо звольніў міністра сельскай гаспадаркі, а для задавальнення попыту ўпершыню былі задзейнічаны стратэгічныя запасы.

Чарга па рыс з дзяржаўных стратэгічных запасаў. Кожны пакупнік можа набыць 3 кілаграмы па цане ўдвая меншай за рынкавую. Токіа, 31 мая 2025 года. Фота: guangming.com.my

У Беларусі, дзе бульба лічыцца нацыянальным прадуктам і сімвалам харчовай стабільнасці, нядаўні дэфіцыт на паліцах магазінаў выклікаў хвалю незадаволенасці.

Улады, аднак, упарта адмаўлялі наяўнасць праблемы. Прапагандысцкія каналы актыўна прасоўвалі наратыў, што грамадзяне могуць лёгка замяніць бульбу іншымі прадуктамі — ад макароны да круп.

Для аўтарытарнага рэжыму такія крызісы не ўяўляюць пагрозы. Іншая справа ў Японіі. Як піша Financial Times, рост цэн на рыс у гэтай краіне стварыў палітычны ціск на прэм'ер-міністра Сігэру Ісіба напярэдадні парламенцкіх выбраў, што адбудуцца ў ліпені.

Чаму ўзнік дэфіцыт

Насамрэч Японія не засталася зусім без рысу — запасы ў краіне ёсць, але ён стаў недаступным для многіх праз высокія цэны.

У 2024 годзе кошт 60-кілаграмовага мяшка рысу ўзляцеў да рэкордных ¥26,400 ($184). Гандляры пачалі актыўна павышаць цэны, а спажыўцы і аптавікі — масава скупляць рыс, ствараючы дэфіцыт на рынку. Некаторыя аптавікі нават утрымліваюць запасы, каб падняць цэны яшчэ вышэй.

Аналітыкі сярод прычын абвастрэння крызісу называюць як слабы ўраджай 2023 года, так і заканчэнне доўгага перыяду дэфляцыі, што падштурхнула рознічны гандаль да большай гатоўнасці павышаць цэны.

Аднак асноўная прычына — у шматгадовай палітыцы дзяржаўнай абароны фермераў, якая прывяла да структурных праблем у аграрнай галіне.

На працягу дзесяцігоддзяў японскі ўрад мэтанакіравана падтрымліваў высокія цэны на рыс, каб гарантаваць прыбытковасць дробным фермерам і атрымаць іх палітычную падтрымку — асабліва ў сельскіх рэгіёнах. Для гэтага выкарыстоўваліся строгія абмежаванні на імпарт замежнага рысу і праграма set-aside, якая дзейнічала да 2018 года і стымулявала вытворцаў проста не сеяць рыс, каб штучна скарачаць прапанову і трымаць цэны высокімі.

Паводле экспертаў, з якімі паразмаўлялі журналісты FT, замест таго, каб заахвочваць фермераў не сеяць рыс, Японія павінна была перайсці на прамыя субсідыі, як гэта робяць многія іншыя краіны.

Калі б такая рэформа адбылася, фермеры змаглі б набываць больш зямлі, зніжаць выдаткі праз пашырэнне маштабаў вытворчасці і вырошчваць больш рысу. У гэтым выпадку Японія магла б стаць сусветным экспарцёрам якаснага рысу, а не краінай з дарагім і дэфіцытным прадуктам.

Нягледзячы на тое, што сёння фермеры складаюць менш за 1% насельніцтва (у 1976 годзе было 4,4%), яны захоўваюць велізарны палітычны ўплыў. Як тлумачаць эксперты ў артыкуле, гэта звязана з выбарчай сістэмай Японіі, паводле якой сельскія рэгіёны маюць пераважнае прадстаўніцтва ў парламенце. Менавіта таму фермерскае лобі можа ўзгадняць агульную пазіцыю і блакаваць змены, якія маглі б пагоршыць іх становішча.

Але рост цэн закрануў мільёны гарадскіх сем'яў і зрабіў інфляцыю больш шырокай палітычнай праблемай для ўрада.

Меры ўрада: ад запасаў да перастаноўкі

Урад прэм’ер-міністра Сігэру Ісіба апынуўся пад ціскам: спажыўцы патрабуюць даступных цэн на рыс, а фермеры — абароны сваіх інтарэсаў. У ліпені ў Японіі адбудуцца выбары ў верхнюю палату парламента, і аналітыкі лічаць, што вынікі гэтых выбараў будуць у значнай ступені залежаць ад таго, наколькі грамадства незадаволена ростам цэн — асабліва на рыс.

Каб змякчыць крызіс, урад упершыню па-за рамкамі стыхійных бедстваў адкрыў дзяржаўныя стратэгічныя запасы рысу. Частка гэтых запасаў прадаецца праз фермерскія кааператывы і спецыяльныя крамы па зніжаных цэнах, але аб’ёмы абмежаваныя. У выніку людзі вымушаны гадзінамі стаяць у чэргах, і многім рысу не хапае.

У палітычным плане Ісіба дзейнічае рашуча: ён звольніў папярэдняга міністра сельскай гаспадаркі і прызначыў Сіндзіра Каідзумі, харызматычнага сына былога прэм’ера Дзюн’іціра Каідзумі, каб разабрацца з крызісам.

Акрамя таго, створаны спецыяльны камітэт у складзе ўрада для распрацоўкі рэформаў у аграрным сектары. Абмяркоўваецца пераход да сістэмы субсідый, якая дазволіла б фермерам павялічваць вытворчасць і зніжаць выдаткі праз узбуйненне гаспадарак.

У той жа час паліцы для рысу ў крамах часта пустыя або запоўнены толькі часткова, а ў некаторых з’явіліся шыльды з парадай спажыўцам з абмежаваным бюджэтам пераходзіць на больш танныя вугляводы — хлеб і макарону.

Каментары1

  • даведка
    07.06.2025
    Я в том году на emall брал рис жасмин высшего сорта 600 г по 2 рубля с копейками, какого теперь там вообще нет, а в магазинах бессортовой жасмин уже почти 4 руб.

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі11

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку12

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

Лаўроў заявіў, што сустрэча Пуціна і Зяленскага пакуль не гатовая для правядзення7

Для беларусаў мяняецца парадак уезду ў Латвію. Як ён павінен працаваць ужо з 1 верасня11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі11

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць