Меркаванні77

Фрыдман: Чаму амерыканцы раптам павінны паставіць сваёй мэтай вызваленне палітзняволеных у Беларусі і яшчэ больш — абмяняць іх на санкцыі?

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман падзяліўся сваімі развагамі з нагоды цынічнай заявы Юрыя Васкрасенскага.

Спецпасланнік Дональда Трампа Кіт Келаг і Аляксандр Лукашэнка. 20 чэрвеня 2025 года. Фота: president.gov.by

«Калі я назіраю за ўсёй гэтай дыскусіяй — перамовы амерыканцаў з Лукашэнкам і тэма палітзняволеных, — вельмі часта гэта прадстаўляецца як дадзенае. Тое, што амерыканцы выстаўляюць такія патрабаванні, што амерыканцам гэта так важна.

Я не разумею, чаму гэта амерыканцам так важна, шчыра кажучы. Чаму амерыканцы не змагаюцца ні ў адной краіне за вызваленне палітзняволеных. (…)

[За вызваленне] амерыканскіх грамадзян — так, безумоўна. Адміністрацыя Трампа змагаецца за вызваленне амерыканскіх грамадзян у розных краінах — ад Кувейта да Беларусі. Гэта факт. Але не змагаецца гэтая адміністрацыя за вызваленне палітзняволеных у Кітаі, Іране, Турцыі. Тут можна працягваць са спісам краін.

А чаму яны раптам павінны паставіць сваёй мэтай вызваленне палітзняволеных у Беларусі і яшчэ больш — абмяняць палітзняволеных Беларусі на тое, што ім можа прадставіць Лукашэнка — на рэальныя, сур'ёзныя, дзейнічаючыя эканамічныя санкцыі?» —

выказаў свой погляд аналітык Аляксандр Фрыдман у інтэрв'ю ютуб-праекту «Обычное утро».

«Калі мы возьмем словы Васкрасенскага, гранічна цынічныя: (…) «Адкрыйце паветраную прастору і Бяляцкі апынецца на свабодзе». Па-першае, гэта не амерыканцы. Паветраная прастора — гэта пытанне еўрапейскае.

Але чаму мы сыходзім з таго (гэта вельмі цынічна, тое, што я цяпер скажу, але ўсё ж для кантэксту я скажу гэта так), што еўрапейцы гатовыя ахвяраваць вось гэтай санкцыяй для таго, каб Алесь Бяляцкі выйшаў на свабоду? Чаму мы сыходзім з гэтага, быццам бы гэта нейкі аўтаматызм?» — даводзіць аналітык.

На яго думку, такі погляд памылковы, бо Лукашэнку няма чаго прапанаваць ЗША:

«З майго пункту гледжання, на жаль (я падкрэсліваю — на жаль), гэта ні ў якім разе не аўтаматызм. Так што ў гэтым сэнсе, Лукашэнку няма асабліва чаго амерыканцам прапанаваць».

Нават у пытаннях бяспекі, на погляд аналітыка, Лукашэнка не можа нічога сур'ёзнага прапанаваць, бо залежыць у гэтым пытанні ад Расіі:

«Якая каштоўнасць яго нейкіх абяцанняў у галіне бяспекі? Вось паабяцае Лукашэнка амерыканцам пры наступнай сустрэчы: «Хлопцы, ядзерную зброю прыбяром з тэрыторыі Беларусі». Яны яму скажуць: «Ну добра, што ты хочаш прыбраць. Але ж мы ведаем, што гэта не тваё рашэнне, што апошняе слова будзе за тваім «старэйшым братам». Вось і ўсё».

На погляд Фрыдмана, вызваленне палітзняволеных, якое было прымеркавана да візіту Келага ў Мінск, для Лукашэнкі гэта «спроба паказаць, наколькі далёка ён гатовы пайсці ў рамках супрацоўніцтва», а для амерыканцаў — рэпутацыйныя дывідэнды і магчымасць апраўдаць сам факт дыялогу з аўтарытарным лідарам:

«Для Келага (і ўвогуле для амерыканцаў), прыязджаючы ў Беларусь, важна было з'ехаць не з пустымі рукамі, каб потым не з'явілася недзе ў Washington Post ці The New York Timеs публікацыя аб тым, што амерыканская дэлегацыя паехала да апошняга дыктатара Еўропы, вяла з ім перамовы, чаі з ім ганяла, абдымалася і гэтак далей. А так можна заявіць — мы не проста так туды паехалі, мы выцягнулі людзей».

Каментары7

  • По делу грит Фридман
    09.07.2025
    Это важно не американцам. Это важно Лукашенко. И ещё почему то Позняку и прочим лукародобным.
  • Поцык
    09.07.2025
    Вот человек дело говорит. Так и есть, зачем политзаключённые американцам? Явно какие-то другие вопросы решать приезжали.
  • .
    09.07.2025
    > "для Лукашэнкі гэта «спроба паказаць, наколькі далёка ён гатовы пайсці ў рамках супрацоўніцтва», а для амерыканцаў — рэпутацыйныя дывідэнды і магчымасць апраўдаць сам факт дыялогу з аўтарытарным лідарам"

    І я пра тое даўно кажу. Насамрэч мы не ведаем, пра што былі перамовы, што жадалі амерыканцы, што атрымаў Лукашэнка. Вельмі верагодна, што вызваленне палітвязняў не было галоўнай мэтаю, гэта пабочны і адзіны публічны вынік перамоў, тыпа знака ветлівасці.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць