Свет

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які штурмаваў Бахмут

У Фінляндыі затрымалі былога найміта расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», які раней удзельнічаў у баях за Бахмут, а цяпер папрасіў палітычнага прытулку. Паводле інфармацыі фінскага выдання Yle, мужчына незаконна перасёк мяжу 17 чэрвеня ў лясной мясцовасці Вяліваара, дзе няма плоту. Яго заўважылі дзякуючы таму, што спрацавалі сенсары. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрымання, піша The Moscow Times.

Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Па даных СМІ, гаворка ідзе пра 33-гадовага Жаслана Мустаханава, вядомага пад пазыўным «Канелла» і імем Яўгеній Шпартун. Сам ён расказваў, што завербаваўся на вайну ў 2022 годзе і ўдзельнічаў у штурме Бахмута ў складзе ПВК «Вагнер». У лістападзе 2023-га яго затрымалі ў Омску за рабаванне і прысудзілі да шасці гадоў калоніі строгага рэжыму. Адтуль Мустаханов зноў трапіў на вайну — ужо па кантракце з Мінабароны.

З лютага 2025 года ён пачаў публічна крытыкаваць расійскіх камандзіраў, заяўляючы, што тых, хто загінуў на фронце, запісваюць як «дэзерціраў», каб не выплачваць грошы сем’ям. У чэрвеньскім відэа ён абвінаваціў афіцэраў Мінабароны РФ у тым, што яны «прадалі салдат» і «кідаюць іх у бой, як на мяса».

Пакуль што фінскія ўлады не падазраюць Мустаханава ў ваенных злачынствах, але Цэнтральная крымінальная паліцыя праводзіць папярэднюю праверку.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі былы «вагнеравец» уцякае ў краіну НАТА. У студзені 2023-га Андрэй Медзведзеў з Томскай вобласці быў затрыманы ў Нарвегіі і расказаў пра пакаранні і забойствы ўнутры «Вагнера».

Каментары

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць