Спорт33

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал

Сусветная баксёрская арганізацыя (WBO) запатрабавала ад славутага ўкраінскага баксёра Аляксандра Усіка да панядзелка падаць абноўленае медыцынскае заключэнне. Прычынай стаў відэаролік у сацсетках, дзе непераможны чэмпіён танчыць і гуляе ў футбол, хоць раней ягоная каманда прасіла адкласці перамовы аб абавязковым паядынку з новазеландцам Джозэфам Паркерам з-за праблем спартсмена са спінай.

Аляксандр Усік. Фота: AP/Kin Cheung

У сваім лісце камітэт WBO падкрэсліў, што пададзеная медыцынская інфармацыя павінна дакладна адлюстраваць стан здароўя чэмпіёна, прагноз і тэрміны аднаўлення. У выпадку адсутнасці патрэбных звестак арганізацыя пакіне за сабой права прыняць меры паводле рэгламента.

Аляксандр Усік 20 ліпеня стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе, накаўтам перамогшы брытанца Даніэля Дзюбуа ў пятым раундзе. Цяпер для абароны тытулу WBO яму трэба правесці бой супраць новазеландца Джозэфа Паркера.

Каманда Усіка ў жніўні падала сертыфікаваныя дакументы з Іспаніі, дзе гаварылася пра траўму спіны і неабходнасць двух месяцаў рэабілітацыі. Усік прасіў 90-дзённую паўзу ў перамовах, і WBO гатовая было пайсці насустрач.

Але нядаўна ў сацсетках з’явілася відэа, дзе Усік танчыць, скача і круціцца, што супярэчыць ранейшым медыцынскім рэкамендацыям аб адпачынку і фізіятэрапіі. Відэа выклікала абурэнне ў лагеры Паркера.

Пакуль WBO чакае абноўленую інфармацыю, Джозэф Паркер разглядае магчымасць выйсці на рынг напрыканцы года супраць англічаніна Фабіа Уордлі.

Каментары3

  • барадзед
    30.08.2025
    так "ліха" мой 80 гадовы дзед можа танцаваць
    чаканая хлусня ад руснявай федэрацыі боксу, але не ад бастыёну беларушчыны
  • InterПал
    30.08.2025
    >ліха вытанцоўваў --- хвацка, зухавата, удала, па-заліхвацку

    лихо
    I ліха , -ха
    поминать лихом — успамінаць ліхам
    узнать почём фунт лиха — зведаць пачым фунт ліха

    II хвацка, зухавата, удала (залихватски) па-заліхвацку (молодецки) па-маладзецку
    лихо заломить шапку — хвацка (зухавата) заламаць шапку
  • Злый
    31.08.2025
    Паркер хочет хайпа и денег,потому и накидывает на ветилятор.
    Усу этот нищебродский бой вообще ни к чему.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць