У Мінскай вобласці за распаўсюджванне псіхатропаў затрымалі замежніка
МУС сцвярджае, што папрацаваць на анлайн-краму з наркотыкамі ён паспеў крыху больш за месяц.

Затрыманаму замежніку, піша прэс-служба МУС, 29 гадоў. Якое грамадзянства ён мае, не паведамляецца.
Згодна матэрыялам справы, мужчына фасаваў наркотыкі на дробныя партыі і распаўсюджваў закладкі па Мінску, Мінскай і Гродзенскай абласцях.
У яго здымнай кватэры і тайніках знайшлі больш за 700 грамаў псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP. Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары