Эканоміка22

У Жлобіне заўважылі, што з комінаў БМЗ рэдка ідзе дым

Нязвыклую карціну сталі назіраць жыхары Жлобіна: з комінаў Беларускага металургічнага завода перастаў пастаянна ісці дым, як гэта было раней. Цяпер завод дыміць толькі час ад часу. Гэта азначае, што печы перыядычна выключаюць, піша «Флагшток».

Скрыншот відэа ў тыктоку

Відэа з непрацуючым заводам падзяліліся чытачы з рэсурсам «Свободный Жлобин».

Тлумачэнне ж прычыны адсутнасці дыму «Флагшток» знайшоў у каментарах у сацсетках:

«Цяпер дымоў няма, таму што печкі па чарзе працуюць. Няма той загрузкі працы як гэта было раней. Вось і дыму не відаць»;

«Дым ёсць толькі падчас загрузкі»;

«Завод змену працуе, тры стаіць».

Карыстальнікі таксама адзначылі, што дым бачны па вечарах, часам — раніцай. У астатні час вытворчасць прастойвае.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма. У канцы ліпеня на БМЗ сцвярджалі, што па выніках першага паўгоддзя завод спрацаваў з прыбыткам. Пра гэта заяўляў намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Цярлецкі на сустрэчы з калектывам аднаго з падраздзяленняў прадпрыемства.

Паводле яго Цярлецкага, «па выніках паўгоддзя завод захаваў баланс, паказаўшы прыбытковую працу, мы працягваем ісці наперад». Таксама ён адзначыў, што «задача — захоўваць устойлівасць пры любой турбулентнасці і заставацца канкурэнтаздольнымі».

Як не раз паведамлялася, праблемная сітуацыя склалася на заводзе праз падзенне вытворчасці. Увесну работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт, а ў жніўні зрушылі тэрміны выдачы заробкаў.

Каментары2

  • Paliašuk
    19.08.2025
    - Якая розніца паміж Беларуссю і Ватыканам?
    - У Ватыкане, калі з трубы ідзе дым - значыць, будзе новы папа. А ў Беларусі, калі будзеце новы папа, тады з трубаў заводаў пойдзе дым. :D
  • обыватель
    19.08.2025
    На БМЗ в Жлобине переплавка железа и выплавка стали происходит в электропечах. Раньше дымить могла местная ТЭЦ, особенно когда сжигали мазут, теперь электроэнергию получают с АЭС. Особенно летом, когда АЭС недогружена.
    Очень неплохо бы было, если бы Наша Нива, а также Флагшток разузнали про мазут, сколько его сейчас тайком от населения сжигается на ТЭЦ и ТЭС. Мазут топливо очень дешевое, еще дешевле чем природный газ (для получения киловатт часа), а на фильтрах в Беларуси любят экономить.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць