Свет11

Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе паразмаўляць з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, каб гэта краіна спыніла закупкі расійскай нафты. Пра гэта ён паведаміў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Віктар Орбан і Дональд Трамп. Фота: Х / Orbán Viktor

«Ну, ён мой сябар. Я з ім не размаўляў. Але ў мяне такое адчуванне, што калі б я гэта зрабіў, ён мог бы спыніцца. Думаю, я так і зраблю», — сказаў Трамп.

Раней міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што Будапешт не адмовіцца ад расійскай нафты, нягледзячы на патрабаванні Белага дома.

Сам Трамп неаднаразова крытыкаваў ЕС за тое, што некаторыя краіны блока ўсё яшчэ купляюць расійскую нафту, і адзначаў, што ЗША не ўвядуць новыя санкцыі супраць Расіі, калі еўрапейскія краіны не спыняць закупкі расійскіх энергарэсурсаў.

Тым часам, па словах прэзідэнта Еўрапейскай рады Антоніу Кошты, Еўрасаюз ужо скараціў закупкі расійскіх энергарэсурсаў на 80%. Большая частка астатніх 20% прыпадае акурат на Венгрыю.

Каментары1

  • парадокс трампа
    23.09.2025
    А как быть, тогда, с идущей в пекло Европой. Тогда, Европа, перестанет идти в пекло, а Орбан и Фицо перестанут быть твоими друзьями и перестанут толкать Европу в пекло.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць