Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер выплаціць кожнаму грамадзяніну краіны па $2000 у якасці «дывідэндаў» ад мытных пошлін. Выключэнне будзе зроблена толькі для асоб з высокім даходам.

Трамп зрабіў адпаведную заяву ў сацыяльнай сетцы Truth Social. «Дывідэнд не менш за $2000 на чалавека (выключаючы людзей з высокім даходам) будзе выплачаны кожнаму», — напісаў ён.

Трамп сцвярджае, што краіна «зарабляе на пошлінах трыльёны долараў» і называе тых, хто супраць гэтых пошлін, «дурнямі». Ён паабяцаў, што гэтыя грошы неўзабаве будуць выкарыстаны для скарачэння «каласальнага» дзяржаўнага доўгу ЗША, які складае $37 трыльёнаў.
У сваёй заяве Трамп таксама падкрэсліў, што ЗША цяпер з'яўляюцца «самай багатай і паважанай краінай у свеце, з амаль нулявой інфляцыяй і рэкордна высокім фондавым рынкам».
З моманту ўступлення Трампа на пасаду ў студзені даходы ЗША ад мытных пошлін сапраўды выраслі. Да канца фінансавага года ў верасні яны дасягнулі $195 мільярдаў, што на $118 мільярдаў больш, чым годам раней.
Паводле ацэнак, калі парог «высокага даходу» будзе ўстаноўлены на ўзроўні $100 000 у год, на выплату ў $2000 змаглі б прэтэндаваць каля 150 мільёнаў дарослых грамадзян. Гэта каштавала б прыкладна $300 мільярдаў. Калі права на бонус атрымаюць і дзеці, агульныя выдаткі яшчэ ўзрастуць.
-
Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты
-
Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны
-
Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары