Грамадства

Кіроўца таксі высадзіў хлопчыка пасярод дарогі, падлетка шукалі бацькі і міліцыя

Падлетак з Брэста згубіўся пасля таго, як кіроўца таксі высадзіў яго з машыны ў дождж. Бацькі звярнуліся ў міліцыю і чакаюць рэакцыі сэрвісу.

Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

17 лістапада ў непагадзь падлетак апынуўся адзін на вуліцы, без тэлефона, без грошай, без разумення, што рабіць далей. І ўсё — з-за рашэння кіроўцы таксі, які вырашыў з’ехаць і ўзяць наступны заказ, а не давезці дзіця дадому, піша BG media.

Бацькі прывезлі хлопчыка на масаж далёка ад дому. Сеанс быў працяглы, і дарослыя вырашылі не чакаць, а вярнуцца праз гадзіну — забраць яго, выклікаўшы таксі. Калі сеанс скончыўся, масажыст пасадзіў дзіця ў машыну, пераканаўшыся, што заказ аформлены бацькам, і пайшоў. Але далей адбылося тое, чаго ніхто не чакаў.

Праз некалькі хвілін шляху кіроўца пачаў распытваць дзіця, чым яно будзе плаціць.

Пачуўшы, што ў хлопчыка няма ні грошай, ні тэлефона, таксіст спыніў машыну і высадзіў яго проста на вуліцы — у дождж, увечары, далёка ад дому. Заказ ён адразу адмяніў і з’ехаў.

У дзіцяці не было магчымасці звязацца з бацькамі. Ён не ведаў, куды ісці, ды і на вуліцы амаль нікога не было — непагадзь разагнала мінакоў.

Бацька заўважыў адмену заказу, паспрабаваў датэлефанавацца да кіроўцы — той груба адказаў, што хлопчыка ўжо «высадзіў», і адразу паклаў слухаўку.

Бацькі кінуліся шукаць сына. Падключыліся сябры, міліцыя, прагледзелі камеры. На запісе было бачна, што хлопчык, заблытаўшыся, пайшоў у супрацьлеглы бок.

Прамоклы, змерзлы, ён схаваўся на пустым прыпынку.

Праз паўтары-дзве гадзіны пошукаў дзіця знайшлі. Ён быў жывы і здаровы, але напалоханы.

Пакуль бацькі спрабавалі разабрацца ў сітуацыі, служба падтрымкі Яндэкс Таксі (Яндэкс Go) адказвала шаблоннымі фразамі. Паводле слоў сям’і, ніводны жывы аператар так і не падключыўся.

Гісторыя выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў. Каментарыі падзяліліся, але адно агульнае настроенне відавочнае — сітуацыя абуральная і трывожная.

Многія пішуць пра тое, што кіроўца паступіў жорстка і безадказна:

  • «Як можна высадзіць дзіця ў такую надвор’е?».
  • «Што каштуюць 10—15 рублёў у параўнанні з бяспекай дзіцяці?».
  • «За такое трэба караць — аж да адказнасці па законе!»
  • «Яндэкс павінен рэагаваць! Гэта ўжо не служба сэрвісу, а латарэя».

Ёсць і гісторыі пра сумленных кіроўцаў. Адна жанчына ўзгадала, як таксіст бясплатна давёз яе з двума дзецьмі ў бальніцу, нягледзячы на крыкі. Людзі прыводзяць такія прыклады, каб падкрэсліць: чалавечыя адносіны магчымыя, але, на жаль, сустракаюцца ўсё радзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову32

Ціханоўскі: Ютуб выплаціў мне амаль $40 тысяч рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год19

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Яшчэ два спадарожнікі з расійскага аналага Starlink не змаглі падняцца на сваю арбіту4

У ЗША падлеткі амаль паўгадзіны правіселі ўніз галавой на паламаным атракцыёне2

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы3

Рэдактар адказвае на моўнае пытанне: Мы за дзвіж. І за варушняк таксама21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА5

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць