Грамадства1616

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»

Прадстаўнік партыі «Саюза Сары Вагенкнехт» арганізуе аўтобусны тур, сабраўшы ў адну групу як беспартыйных грамадзян, так і прадстаўнікоў ідэалагічна варожых палітычных сіл Германіі.

Свен Горнаўф. Фота: Soeren Stache/dpa

Пра ініцыятыву Свена Горнаўфа, дэпутата зямельнага парламента Брандэнбурга ад «Саюза Сары Вагенкнехт» (BSW), паведамляе выданне Reform.news са спасылкай на нямецкае агенцтва dpa і газету Märkische Oderzeitung.

Паездка запланаваная на лістапад. Палітык заяўляе, што мэта візіту палягае ў падтрымцы ўзаемаразумення паміж народамі і аднаўленні рэгулярных кантактаў на чалавечым узроўні, якім не павінна перашкаджаць агульная палітычная абстаноўка.

Аўтобусны тур збярэ ад 30 да 40 чалавек, склад якіх вылучаецца незвычайным для нямецкай палітыкі спалучэннем.

Горнаўф сцвярджае, што большасць пасажыраў з'яўляюцца беспартыйнымі, аднак сярод удзельнікаў заяўленыя не толькі сябры BSW, але і прадстаўнікі праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ), а таксама палітыкі ад партыі «Зялёных».

Найбуйнейшая дэлегацыя накіруецца з Франкфурта-на-Одэры — з 6 па 11 лістапада гэтая група плануе наведаць Віцебск. Іншыя ўдзельнікі маюць намер аднаўляць пабрацімскія сувязі ў Мінску, абапіраючыся на мінулыя адносіны беларускай сталіцы з Патсдамам.

Аб’ява на сайце hornauf.org

Арганізатар паездкі паслядоўна прасоўвае лаяльны беларускага і расійскага аўтарытарных рэжымаў курс. Вясной гэтага года Свен Горнаўф выступаў адным з ініцыятараў візіту сяброў і прыхільнікаў BSW у расійскае пасольства ў Берліне, а

ў красавіку 2027 года ён плануе арганізаваць аналагічную аўтобусную паездку ў Расію.

У зямельным парламенце дэпутат, які ў звычайным жыцці працуе адвакатам, неаднаразова выклікаў крытыку праз падтрымку прапаноў АдГ. Яго знешнепалітычная пазіцыя наўпрост уплывала і на ўнутраную палітыку Брандэнбурга. У 2024 годзе падчас кааліцыйных перамоў Горнаўф публічна крытыкаваў размяшчэнне сістэмы супрацьракетнай абароны Arrow 3 на авіябазе бундэсвера Гольцдорф, а ў студзені 2026 года кіруючая кааліцыя сацыял-дэмакратаў (СДПГ) і BSW у гэтым рэгіёне канчаткова распалася.

Каментары16

  • Немец
    04.10.2026
    Нямецкія крайне правыя трампісты і пуціністы ў госьцейкі да Сіпатага
  • литвин
    04.10.2026
    это не прорасийская а пронемецкая партия
    хоть некоторым это и не нравится
  • Гы
    04.10.2026
    Ультраправыя нацыкі і ўльтралевыя камунякі адно і тое ж, заўсёды дамовяцца, як браць грошы ў Расіі і падтрымліваць беларускага дыктатара.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

Беларусы змогуць атрымліваць паведамленні пра штрафы праз мабільныя праграмы банкаў2

Экскурсаводаў абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі10

У Беларусі распрацоўваюць сэрвіс для заключэння дамоў анлайн2

Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць