Здарэнні55

Назваўшы слова «Пакемон», мінчанка страціла 50 тысяч рублёў

У міліцыю звярнулася 52‑гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай тэлефонных аферыстаў.

Невядомы патэлефанаваў жанчыне, прадставіўся супрацоўнікам «Белпошты», паведаміў аб паступленні пасылкі і папрасіў назваць код з SMS, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Праз некаторы час з ёй звязаўся іншы мужчына, які назваў сябе супрацоўнікам аддзела кібербяспекі, і запалохаў: сказаў, што яна нібыта знаходзіцца ў змове з махлярамі і па месцы жыхарства правядуць вобшук. Каб пазбегнуць канфіскацыі грошай, суразмоўца прапанаваў заяўніцы задэклараваць зберажэнні.

Жанчына сабрала ў пакет каля 50 тысяч рублёў і, назваўшы кодавое слова «Пакемон», перадала яго кур’еру.

Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС затрымалі 34‑гадовага грамадзяніна суседняй краіны і канфіскавалі грошы. Мужчына, які некалькі дзён таму прыехаў у краіну, распавёў, што знайшоў падпрацоўку ў інтэрнэце. Гэта быў яго першы «заказ», за які ён павінен быў атрымаць эквівалент 2 500—4 000 рублёў. Затрыманы прызнаўся, што ведаў пра змесціва пакета.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары5

  • хэх
    02.12.2025
    "грамадзяніна суседняй краіны" - цікава што ж за краіна такая і чаму яе назву так старанна прыхоўваюць.
  • хамса
    02.12.2025
    у мяне пару сваякоў трапілася. займалі грошы і ў нас, каб аддаваць махлярам... нядаўна трапіўся і мой сын. разумны, разважны. грошы не аддаў (ды ў нас іх не няма)). я потым кажу - ну як жа так? ён - мам, ты не ўляўляеш, як яны ўмеюць апрацоўваць* у выніку схадзіў у адзяленне, потым у следчы камітэт.

    *сапраўды ўмеюць апрацоўваць. на тое яны і махляры. так што, Тэкля, не судзіце строга
  • Тэкля
    02.12.2025
    хамса, Ведаю, як яны могуць апрацоўваць. Толькі тых, хто не мае крытычнага мышлення і галава "зазамбіравана" тэлевізарам. Мне ўжо шмат гадоў, тэлефанавалі і мне, дык я яшчэ і паздзеквалася над тым, хто тэлефанаваў. У выніку ён мяне "паслаў", а я парагатала з яго. А сын дык наогул "дурыў" галаву тэлефаноўшчыку амаль цэлую гадзіну

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць