Нерухомасць55

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку

Проста зараз у раёне Трактарнага завода прадаецца аднапакаёвая кватэра з сапраўды запамінальным рамонтам. Аўтары аб’явы сцвярджаюць, што гэта не проста кватэра, а гатовы бізнэс з высокай даходнасцю, піша Realt.by.

Аднапакаёвая кватэра размяшчаецца на першым паверсе чатырохпавярховага цаглянага дома па вуліцы Будзённага, 19.

Будынак, у якім знаходзіцца жыллё, — класічная «сталінка» 1955 года пабудовы: з вялікімі вокнамі, тоўстымі сценамі і высокімі трохметровымі столямі.

Агульная плошча кватэры складае 40 квадратных метраў. Мяркуючы па ўсім, у жыллі была зроблена перапланіроўка. Тут прыбралі калідор, павялічылі санвузел і аб’ядналі кухню з жылым пакоем.

Унутры кватэры — «не тыпавы рамонт, а інтэр’ер, які немагчыма забыць». На фотаздымках можна заўважыць незвычайную наліўную падлогу, чырвоную кветку, фрэску з імітацыяй дрэва, статую жанчыны-анёла і многае іншае.

На кухні новых уладальнікаў чакае дарагая італьянская кухонная мэбля, а ў пакоі — эфектны круглы ложак.

У аб’яве адзначаецца, што кватэра паспяхова здаецца ў пасутачную арэнду, а сярэдняя запаўняльнасць складае 24 дні на месяц. Паводле падлікаў рыэлтараў, калі працягнуць здаваць жыллё, то аднапакаёўка акупіцца ўжо праз 6 гадоў і 8 месяцаў.

Побач з домам знаходзіцца станцыя метро «Трактарны завод», а таксама новы стадыён, буйныя гандлёвыя цэнтры, школы і дзіцячыя сады.

Кватэру прадаюць за 272 тысячы рублёў, або 96 тысяч даляраў (6806 рублёў, або 2407 даляраў за квадратны метр).

Каментары5

  • 453543
    06.06.2026
    Першае ўражанне: кватэра "Цыганская мара". Відаць добра ў чалавека фантазія працавала, а адчування прыгожага не было.
    Але!!! Потым разумееш, што кватэра перадае душУ былога гаспадара. Нават калі ён памёр - ён усё роўна ў ёй жыве, яго душа ў ёй жыве. Тут і ружыя кветкі, і неба ў аблоках, і заліўныя палы, і рэальныя ствалы дрэў, і торсы жанчын. Але, калі такая безгустоўнасць, ды ў такіх об'ёмах, то гэта ўжо пачынае гучаць па-новаму, становіцца новым напрамкам у дызайне.
    Гэта як, ну, напрыклад, такая плынь у мастацтве, як Прымітывізм - практычна дзіцячая мазня, ігнараванне акадэмічных стандартаў, але гэта ўжо і ёсць рэальнае МАСТАЦТВА (а, галоўнае, дорага).
    А наконт здаваць пастаяльцам пасутачна. Не, не і не! Якія небудзь маскавіты напьюцца ... а далей ... . Адным словам, аднавіць ГЭТА ўжо будзе немагчыма. Немагчыма таму, што кватэра існуе як адзінае цэлае, яна ўнікальна.
  • Да ну
    06.06.2026
    Попугайская клетка
  • Есiк
    07.06.2026
    Рядом с домом находится станция метро «Тракторный завод»

    Пралетарскi ад з калдырамi

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію14

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць