Надвор'е11

Унутраныя войскі вывядуць на ўборку снегу ўсюдыходы, БТРы, «Волат» і «Тыгр»

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даручыў унутраным войскам максімальна выкарыстоўваць цяжкую тэхніку для дапамогі ў прыбіранні снегу і аказання садзейнічання грамадзянам ва ўмовах складанага надвор’я.

Ілюстрацыйнае фота

Такое рашэнне прынята па выніках селектарнага пасяджэння з кіраўніцтвам тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, паведамляе прэс-служба МУС.

Па ўказанні кіраўніка ведамства асабісты склад ДАІ і падраздзяленняў, задзейнічаных у забеспячэнні парадку на дарогах і ліквідацыі наступстваў стыхіі, пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. На базе ГУДАІ МУС разгорнута рэспубліканская аператыўна-сітуацыйная штаб-кватэра, аналагічныя штабы створаны ў рэгіёнах. У іх склад, акрамя супрацоўнікаў ДАІ, уключаны прадстаўнікі падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі і Унутраныя войскі МУС Беларусі.

Кубракоў даручыў кіраўніцтву ўнутраных войскаў максімальна вывесці на дарогі ўсюдыходы, БТРы, машыны «Волат», «Тыгр» і іншую цяжкую тэхніку для дапамогі камунальным службам і грамадзянам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. Асабліва пастаўлена задача аказваць дапамогу ў прыбіранні снегу пенсіянерам і ветэранам.

Таксама даручана правесці рэвізію ўсёй наяўнай спецтэхнікі і канцэнтраваць яе ў распараджэнні ДАІ. У МУС адзначылі, што некаторыя ўчасткі дарог, у тым ліку абласнога і рэспубліканскага значэння, будуць закрывацца для іх расчышчэння.

Акрамя таго, дадзена ўказанне забяспечыць прыбіранне асабістага транспарту з двароў і абочын; безгаспадарчыя аўтамабілі будуць эвакуаваныя.

У МУС нагадаў, што пры нязначных ДТЗ кіроўцы могуць скарыстацца еўрапратаколам без выкліку ДАІ. Кансультацыі даступныя па кругласутачнай гарачай лініі 140.

Каментары1

  • Сымон
    09.01.2026
    Забыліся пра аўтазакі і вадамёты. Адчуванне, што мэтай гэтай дэманстрацыі тэхнікі карнікаў з'яўляецца не прыбіранне снегу, а запалохванне насельніцтва пасля выкрадання Мадуры і найбуйнейшых пратэстаў у Іране. З чаго таракан відавочна наклаў поўныя майткі, верашчыць пра "У нас такое невозможно" і г.д.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць