«Ён зрабіў Латвію Латвіяй», — напісаў прэзідэнт краіны Эдгар Рынкевіч.

Знакаміты латвійскі кампазітар святкуе сёння юбілей, яму 90 гадоў.
«Райманд Паулс для Латвіі — гэта больш, чым кампазітар. Райманд Паулс — гэта цуд. Бо ў яго ўсё атрымліваецца. Маэстра валодае дзіўнай здольнасцю самым незвычайным чынам дасягаць кожнага слухача — і заўсёды нас здзіўляць. Маэстра робіць Латвію Латвіяй, бо яго музыка навучыла ўсю краіну адчуваць: радавацца і ганарыцца, злавацца, адчуваць трапятанне і шчыры сум», — напісаў у віншаванні прэзідэнт Эдгар Рынкевіч.
«Райманд Паулс стварыў не проста гукавую дарожку нашых жыццяў. Здаецца, яго музыка была заўсёды і будзе заўсёды — як усход сонца на ўсходзе і захад сонца на захадзе», — дадаў ён.
Райманд Паулс нарадзіўся 12 студзеня 1936 года ў Рызе ў нямецкай-латышскай сям'і шкловыдзімальшчыка і вышывальшчыцы жэмчугам. Тата быў музыкантам-аматарам.
Маленькі Райманд яшчэ ў дзяцінстве іграў на фартэпіяна. Скончыў Латвійскую кансерваторыю, паралельна з вучобай працаваў піяністам у эстрадных аркестрах прафсаюзных клубаў аўтадарожнікаў і медыцынскіх работнікаў, канцэртмайстрам у філармоніі. Іграў у рэстаранах, вывучыўшы джазавых класікаў і сучасныя песні. Сваю першую музыку пісаў для Тэатра лялек.
З 1978 па 1982 год быў дырыжорам Аркестра лёгкай і джазавай музыкі Латвійскага радыё і тэлебачання. Першы музыкант, які выступіў у «Музычнай паўзе» тэлегульні «Што? Дзе? Калі?» у студзені 1979 года. З 1982 па 1988 год — галоўны рэдактар музычных перадач Латвійскага радыё.
Аўтар шматлікіх хітоў для Лаймы Вайкуле. Алы Пугачовай, Валерыя Лявонцьева, Айі Кукуле, Оярса Грынбергcа, Норы Брумбере, Эдзіты П'ехі.
Часта песні спачатку пісаліся на латвійскай мове, а потым перакладаліся на рускую, як вядомы «Мільён пунсовых ружаў» Алы Пугачовай спачатку быў Dāvāja Māriņa ў выкананні Айі Кукуле, ці «Лісты жоўтыя» — Lapa zarā (Апошні ліст) у выкананні Маргарыты Вілцане і Оярса Грынбергса.
У савецкі час Паулс не быў членам Камуністычнай партыі Латвіі, ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 11‑га склікання (1985—1990). Пазней стаў народным дэпутатам СССР (1989—1991) ад Народнага фронту Латвіі. У 1989‑1993 гадах быў міністрам культуры Латвіі.
-
«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу
-
«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?
-
Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ
Каментары