Свет44

У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою

У пятніцу ў «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, баронячы Украіну ад расійскай агрэсіі, піша «Свабода». 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты рады, прадстаўнікі беларускай супольнасці і грамадскія дзеячы.

Загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. Святар адслужыў паніхіду. Адбыўся паказ фільма пра Міхаіла Жызнеўскага. Выступілі дэпутаты Львоўскай абласной рады.

У «Доме вольнай Беларусі» цяпер захоўваецца і помнік Міхаілу Жызнеўскаму, які першапачаткова стаяў на месцы ягонай гібелі ў Кіеве. Таксама тут можна пабачыць рэчы, узнагароды, лісты іншых загінулых герояў.

Дэпутатка Кацярына Кэньо падзялілася ўспамінамі пра пахаванне Міхаіла: «Мы разумелі, што ідзе барацьба за праўду, за волю, за святло. На пахаванне Міхаіла Жызнеўскага прыйшлі тысячы людзей. Тады мы ўсвядомілі, што свабоду не спыніць».

Прадстаўнік Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці Тарас Падвірны расказаў, што робіцца для легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў: «Разам з імі працуем над тым, каб ліквідаваць юрыдычныя перашкоды для іх знаходжання ва Украіне. У мінулым годзе мы перадалі ў МУС 25 спраў, і зараз гэтыя пытанні абмяркоўваюцца на найвышэйшым узроўні».

Беларускія актывісты Львова прапаноўвалі ўсталяваць помнік Жызнеўскаму ў адным з львоўскіх сквераў. Але ў нядаўнім інтэрв’ю «Свабодзе» мэр гораду Андрэй Садавы сказаў, што помнік пакуль ставіць не будуць:

«Ідэя цікавая, але падчас вайны мы прыпынілі ўстанаўленне помнікаў. Мы ўшаноўваем тых, хто аддаў сваё жыцьцё сёння ў гэтай вайне, падтрымліваем сем’і, прымаем шмат параненых, вельмі шмат перасяленцаў, гэта наш сённяшні прыярытэт. А калі будзе перамога, тады будзем размаўляць. Усяму свой час».

Каментары4

  • бабруйчанін
    25.01.2026
    Помнік Міхаілу Жызнеўскага у Львове " Доме Вольнай Беларусі" яскравае пацверджанне адносінаў да беларусаў да дабраахвотнікаў улад мясцовых" сталічных" ..І да сваіх таксама
  • Жызнеўскі- Герой Украіны
    25.01.2026
    Быў там 26.01.2014, а 16 гадзіне, калі катафалк прыехаў на Еўрапейскую плошчу. Нават відэа GoPro знайшоў у архіве. Добрыя часы былі, лямпавыя. Кожная папярэдняя вайна падаецца лепшай за кожную наступную.
    Жыў добра, добра загінуў, прылюдна. Пашанцавала. Пытанне, як гэта будзе з намі і калі і як будуць хаваць. Ці пашанцуе так.
    А помнік трэба вярнуць на месца гібелі, лічу, так будзе слушна. Жызнеўскі- Герой Украіны і адзін з першых і месца мае значэнне.
  • Андрусь
    25.01.2026
    Увосень 2021 года было адмысловае выяздное пасяджэнне адпаведнай камісіі Кыіврады, прадстаўнікоў беларускай грамадскасці ў Кіеве і ініцыятывы родзічаў "Нябеснай сотні", падчас якой разглядалася месца пераносу помніка Герою Украіны Міхасю Жызнеўскаму на некалькі метраў, бо там, дзе ён першапачаткова стаяў (гэта насамрэч не само месца гібелі, на месцы гібелі пасярод вуліцы Грушэўскага стаіць самаробны мемарыяльны помнік з цаглінаў брукаванкі, а гэтае месца было насупраць на зялёнай зоне), планавалася будаваць вялікі помнік усім героям АТА. Але ўжо падчас паўнамаштабнай вайны помнік Герою Украіны аказаўся скарчаваны і валяўся ў кустах непадалёк ад месца, дзе ён стаяў. Досыць дзіўнае стаўленне ўладаў да памяці чалавека, які мае званне "Герой Украіны".

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы16

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць