Улады Германіі аб’явілі ўзнагароду адзін мільён еўра за інфармацыю, якая дапаможа выйсці на сляды леваэкстрэмісцкай групы Vulkan, падазраванай у падпале электрасетак у Берліне, паведамляе DW.

Як заявіў у аўторак міністр унутраных спраў Аляксандар Добрынт, такая высокая сума павінна матываваць насельніцтва да супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, памер узнагароды падкрэслівае сур’ёзнасць сітуацыі.
Добрынт аб’явіў пра намер уладаў даць жорсткі адказ на пагрозу з боку левых экстрэмісцкіх сіл. Ён адзначыў, што сілавыя структуры будуць умацаваныя дадатковым персаналам для эфектыўнай барацьбы з левым экстрэмізмам без шкоды для выканання задач у іншых кірунках.
Міністр аб’явіў пра намер уладаў даць жорсткі адказ на пагрозу з боку левых экстрэмісцкіх сіл. Ён адзначыў, што сілавыя структуры будуць умацаваныя дадатковым персаналам для эфектыўнай барацьбы з левым экстрэмізмам без шкоды для выканання задач у іншых кірунках.
Ён таксама паведаміў пра планы пашырыць паўнамоцтвы следчых органаў, у тым ліку ў сферы лічбавага аналізу звестак, аўтаматычнага распазнавання твараў і захоўвання IP-адрасоў.
У сувязі з атакай на энергасістэму Добрынт абвясціў маштабную інфармацыйную кампанію ў Берліне і Брандэнбургу, прысвечаную ўзнагародзе, аб’яўленай Федэральным ведамствам крымінальных спраў (BKA). BKA узмоцніць штат для кругласутачнага прыёму паведамленняў ад грамадзян.
Міністр адзначыў, што ад наступстваў атакі пацярпелі больш за 100 000 чалавек. У выніку падпалу кабельнага моста ў Берліне без электрычнасці часова засталіся каля 45 000 кватэр і 2 200 камерцыйных аб’ектаў.
Адказнасць за атаку ўзяла на сябе леваэкстрэмісцкая група Vulkan.
Каментары
Россия, Кремль.
В Берлине только филиал.