Свет22

Саудаўская Аравія пагражае Ірану адплатай за ўдары па сваёй тэрыторыі

Прынц Мухамед бін Салман упаўнаважыў узброеныя сілы пры неабходнасці нанесці ўдар па Іране.

Кронпрынц Махамед бін Салман і Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Пасля атакі ЗША і Ізраіль Іран абрынуў ракетныя ўдары па Блізкім Усходзе — у тым ліку па сваім магутным суседзе, Саудаўскай Аравіі. Пасля абстрэлу амерыканскіх баз у іх краіне саудаўцы, паводле звестак CNN, пагражаюць адплатай: кронпрынц Мухамед бін Салман упаўнаважыў узброеныя сілы пры неабходнасці нанесці ўдар па Іране. 

Такім чынам, Саудаўская Аравія не выключае, што можа ўмяшацца ў вайну, піша Bild.

Мухамед бін Салман назваў іранскія атакі на ўсход краіны і на Эр-Рыяд «баязлівымі»: Саудаўская Аравія не давала сваю паветраную прастору для атак Ізраіля і ЗША супраць Ірана, пры гэтым кіраўніцтва ў Тэгеране ведала пра гэта і ўсё ж атакавала саудаўцаў.

Паводле звестак The Washington Post, аднак бін Салман у апошнія тыдні неаднаразова стэлефаноўваўся з Дональдам Трампам і падтрымаў амерыканскі ўдар па Іране — хаця публічна выступаў за дыпламатычнае вырашэнне. Паводле інфармацыі Axios, міністр абароны Халід бін Салман на закрытым брыфінгу ў Вашынгтоне заявіў: «Калі Трамп не нанясе ўдар, рэжым стане мацнейшым».

Саудаўская Аравія і Іран — зацятыя супернікі на Блізкім Усходзе ўжо шмат дзесяцігоддзяў. Саудаўцы лічаць моцны Іран пагрозай сваёй бяспецы і статусу вядучай дзяржавы рэгіёна.

Таму бін Салман імкнецца да стратэгічнага партнёрства з ЗША і ў апошнія гады нават зблізіўся з Ізраілем. Іранскія атакі на грамадзянскую інфраструктуру і нафтавыя аб’екты ў Саудаўскай Аравіі могуць пасеяць сумневы ў здольнасці бін Салмана гарантаваць стабільнасць і абарону каралеўства — гэта значыць, для яго гэта яшчэ і палітычная пагроза. Ці рушыць услед рэакцыя Тэгерана на папярэджанні саудаўцаў, стане зразумела ў наступныя дні.

Каментары2

  • хороший и плохой ислам
    03.03.2026
    Иран(власти) это фундаменталисты ( дичь иначе), для них все инакомыслящие враги... Их можно только "мочить". Давай, Сауды, давай.
  • Мамкин воен
    04.03.2026
    хороший и плохой ислам, Проспись, пролетарий ойтишный, и почитай про историю персов. Саудиты еще из пещер не вышли, когда в Иране книги писали.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць