Свет2222

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 6 лютага падпіша ўказ аб санкцыях супраць Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) за пераслед Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў, такіх як Ізраіль, паведаміў прадстаўнік Белага дома.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Указ увядзе фінансавыя і візавыя санкцыі для супрацоўнікаў МКС і членаў іх сем'яў.

Гэты крок Трампа робіцца пасля таго, як на мінулым тыдні дэмакраты ў Сенаце ЗША заблакавалі спробу рэспубліканцаў увесці санкцыі супраць МКС у знак пратэсту супраць ордараў на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ізраіля Яава Галанта. На гэтым тыдні Нетаньяху знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне.

МКС загадзя прыняў меры для абароны сваіх супрацоўнікаў ад магчымых санкцый ЗША, выплачваючы заробкі на тры месяцы наперад, паколькі ён рыхтуецца да фінансавых абмежаванняў, паведамлялі раней крыніцы Reuters.

Суд ужо другі раз сутыкаецца з мерамі ў адказ ЗША. Падчас працы першай адміністрацыі Трампа ў 2020 годзе Вашынгтон увёў санкцыі супраць галоўнага пракурора МКС Фату Бенсуда і дырэктара Дэпартамента па пытаннях юрысдыкцыі Факісо Бэнчачохі ў сувязі з расследаваннем меркаваных ваенных злачынстваў у Афганістане.

Каментары22

  • Bimbo
    06.02.2025
    Смелости не хватает написать склько злоупотребленияй выявили в деятельности USAID? Куда шли деньги налогоплательщиков?
  • спели песню для....
    06.02.2025
    О, это - песня для путина !!!! и, наверно, для трампа !!!!
  • понятно
    06.02.2025
    Всё, что мешает бизнесу трампа, маска и приближенных, должно умереть......

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць