Грамадства

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

«Мінская спадчына» пачынае рэканструкцыю яшчэ аднаго каталіцкага храма, які знаходзіцца ва ўласнасці гэтага дзяржпрадпрыемства. Як заўважыла выданне Katolik.life, яно абвясціла конкурс аб выбары генеральнага падрадчыка для правядзення рэканструкцыі касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходных брамаў на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

З аб'явы вынікае, што будаўніча-мантажныя работы павінны пачацца з 1 снежня 2026 года і завяршыцца да лістапада 2027 года. Работы абыдуцца ў арыенціровачную суму 7,3 мільёна рублёў — гэта больш за 2 мільёны еўра, якія павінны быць выдзеленыя з гарадскога бюджэту.

Верагодна, касцёл закрыюць на час рамонту і вернікам давядзецца шукаць новае месца для малітвы, паколькі работы маюць быць маштабнымі. Мяркуючы па іх пераліку, функцыянаванне парафіі ў храме падчас рэканструкцыі будзе немагчымым.

Непасрэдна ў касцёле праект прадугледжвае рэстаўрацыю фасадаў будынка, уключаючы рэстаўрацыю памятных дошак, замену даху на фальцавы са сталёвага ліста з палімерным пакрыццём, аднаўленне дэкаратыўных элементаў вадасцёкавай сістэмы, замену запаўненняў аконных і дзвярных праёмаў на драўляныя з узнаўленнем гістарычнага выгляду.

Унутранае аздабленне прадугледжвае, у прыватнасці, замену падлогі — новае пакрыццё будзе з керамагранітных пліт. У адным з дакументаў таксама гаворыцца пра дэмантаж з аднаўленнем подыума алтарнай часткі з агароджай і апор хораў.

Мяркуючы па вонкавым выглядзе храма, ён сапраўды мае патрэбу ў рамонце. Як ужо паведамлялася раней, касцёл, капліцы і браму першапачаткова планавалі рэканструяваць у 2025 годзе, але тэрміны перанеслі.

Работы ў закрытым на рэканструкцыю Чырвоным касцёле ў Мінску пра гэтым павінны завяршыць у красавіку 2027 года. Ён закрыты ўжо больш за чатыры гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць