Свет66

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі

Роля Хаменеі-малодшага зводзіцца толькі да легітымізацыі рашэнняў, якія прымаюцца генераламі, а не да аддачы ўласных загадаў.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана перахапіў уладу ва ўмовах вайны, аслабіўшы ролю вярхоўнага лідара, паведамляе Reuters.

З моманту свайго заснавання ў 1979 годзе Ісламская Рэспубліка будавалася вакол вярхоўнага лідара, які валодаў бясспрэчнай уладай, але забойства аяталы Алі Хаменеі у першы дзень вайны прывяло да ўсталявання іншага парадку, у якім дамінуе КВІР і які характарызуецца адсутнасцю аўтарытэтнага лідара.

Пасля забойства Хаменеі вярхоўным лідарам быў прызначаны яго сын Маджтаба Хаменеі, аднак яго роля зводзіцца толькі да легітымізацыі рашэнняў, якія прымаюцца генераламі, а не да аддачы ўласных загадаў, распавялі агенцтву тры крыніцы.

Паводле слоў іранскіх чыноўнікаў і аналітыкаў, ваенны час сканцэнтраваў уладу ў вузкім і жорсткім коле, у якое ўваходзяць Вышэйшы савет нацыянальнай бяспекі, канцылярыя вярхоўнага лідара і КВІР.

Апошні ўзяў на сябе дамінуючую ролю як у ваеннай стратэгіі, так і ў ключавых палітычных рашэннях.

«Іранцы рэагуюць вельмі павольна», — сказаў высокапастаўлены пакістанскі чыноўнік, знаёмы з ходам мірных перамоў паміж Іранам і ЗША, у якіх Ісламабад выступае пасярэднікам. «Відавочна, адзінай структуры, якая прымае рашэнні, не існуе. Часам ім патрабуецца ад двух да трох дзён, каб адрэагаваць», — адзначыў ён.

Паводле аналітыкаў, перашкодай для заключэння здзелкі з’яўляюцца не ўнутраныя супярэчнасці ў Тэгеране, а разрыў паміж тым, што Вашынгтон гатовы прапанаваць, і тым, што гатовы прыняць КВІР.

Каментары6

  • .
    29.04.2026
    Розовые пони и фрипалестайн-леваки должны радоваться - это первая страна, где КВИР пришли к власти. Но есть нюансы.
  • адсутнасць аўтарытэтнага лідара
    29.04.2026
    Ты паглядзі, ЗША здолелі правесці рэформы по дэцэнтралізацыі ўлады ў Іране, амаль што прадстаўнічая шляхетная дэмакратыя, як у колішняй Рэчы Паспалітай
  • бабруйчанін
    29.04.2026
    .
    ?? Аркаша Бабченко у НН??.
    А у Рф пад час першай і другой чачэнскай вайны дзе ты дабраахвотна пайшоў да арміі рф ні так.?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць