Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства
У міліцыю звярнуўся кіраўнік прадпрыемства з заявай аб знікненні свайго работніка. Жорсткае забойства раскрылі за суткі.

Высветлілася, што да гібелі 31‑гадовага мужчыны прывёў канфлікт з 53‑гадовай сужыцелькай. У ноч на 24 мая паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога жанчына нанесла мужчыну ўдар нажом, які аказаўся смяротным.
Затым яна разам са сваім 18‑гадовым сынам перавезла труп у свой дом і закапала на ўчастку. Мяркуючы, што цела могуць знайсці, яны адкапалі яго і спалілі, а попел рассыпалі па агародзе, пасля чаго перакапалі зямлю.
Забойцы затрыманыя.
Каментары